wd wp Пошук:

Рамальдаўскі камень

Рамальдаўскі камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе ў квартале № 6 Асінторфскага лясніцтва, за 2 км на паўночны ахад ад в. Рамальдава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўжыня валуна складае 3,7 м, шырыня З м, вышыня 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб’ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з заходняй Фінляндыі. На паверхні валуна растуць імхі і лішайнікі розных відаў. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе. Плошча помніка — 11,1 м², плошча ахоўнай зоны — 87,3 м².

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Аршанскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Славутасці Аршанскага раёна
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Рамальдава
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара