wd wp Пошук:

Рак ныркі

Рак ныркі — утварэнне ракавай пухліны ў нырках. Найчасцей сустракаецца ў мужчын.

Папярэджанне

8-сантыметровая карцынома, размешчаная ля ніжняга полюсу ныркі

Хвароба прадухіляецца праз ужыванне 1,5 літра вадкасці ў суткі, гародніны, малака і садавіны, змяншэнне палення і спіртовых напояў, занятасці ў дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасці, ужывання анальгетыкаў, што змяшчаюць анальгін, ацэтылсаліцылавую кіслату (аспірын), кадэін і фенацэтын, як і гіпатэнзіўных сродкаў, што змяшчаюць рэзерпін.

Прычыны

Узнікненню хваробы найбольш спрыяе паленне, уздзеянне азбесту, цыклічных вуглевадародаў, нафтапрадуктаў і нітразлучэнняў на дубільнай, лакафарбавай і нафтаперапрацоўчай вытворчасцях, працяглы прыём анальгетыкаў з фенацэцінам і атлусценне.

Праявы

Развіццё хваробы суправаджаецца з’яўленнем крыві ў мачы, болю ў жываце і паясніцы, аб’ёмнага ўтварэння ў вобласці жывата. Адзначаецца млявасць, пахудзенне, страта апетыту, павышэнне тэмпературы, малакроўе і гіпертанія, як і дыхавіца, кашаль і боль у касцях[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Святлана Барысенка. «Хімія» не шкадуе нырак // Звязда : Газета. — 1 снежня 2012. — № 232 (27347). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Злаякасныя новаўтварэнні нырак
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Анканефралогія
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні нырак
Катэгорыя·Карцыномы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных