wd wp Пошук:

Разуха альпійская

Разу́ха альпійская[3] (Arabis alpina) — від кветкавых раслін роду Разуха (Arabis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая апушаная расліна вышынёй 5—30 см. Сцяблы ўзыходныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае, сядзячае, з зубчастым краем. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — стручок.

Існуюць садовыя формы з махрыстымі і ружовымі кветкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Амерыкі (Канада, Грэнландыя), Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф[5]. Расце ў горнай камяністай тундры, на камяністых россыпах, пясках, у тундравым рэдкалессі і хмызняках, па берагах азёр. Вырошчваецца ў культуры.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Рэспубліка Карэлія, Цюменская вобласць, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра)[5][6].

Падвід Arabis alpina subsp. caucasica (Willd.) Briq. — разуха каўказская ахоўваецца таксама на тэрыторыі Кабардзіна-Балкарыі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
  5. 1 2 Резуха альпийская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. 1 2 Arabis alpina subsp. caucasica (Willd.) Briq. // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Разуха
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны