Ра́душа[1] (трансліт.: Raduša, руск.: Радуша) — вёска ў Беларусі, у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснабярэжскага сельсавета.
У 1924—1992 гадах цэнтр Радушскага сельсавета.
Знаходзіцца за 30 км у напрамку на захад ад горада Жлобін, за 113 км ад Гомеля, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг[2]. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р90.