wd wp Пошук:

Пітэр Бодэрт

Пітэр Бодэрт (нідэрл.: Pieter Boddaert; 1730 ці 1733, Мідэлбург — 6 мая 1795, Утрэхт) — нідэрландскі ўрач і натураліст. Сын юрыста і паэта Пітэра Бодэрта Старэйшага (1694—1760); у сваю чаргу сынам Бодэрта быў Пітэр Бодэрт Малодшы (1766—1805), таксама паэт.

Скончыў Утрэхцкі ўніверсітэт, з 1764 года выкладаў у ім. Перапісваўся з Карлам Лінеем, захавалася 14 яго лістоў. Быў блізка знаёмы з Альбертам Шлосерам і пакінуў апісанне сабранай ім кунсткамеры. У 1783 годзе апублікаваў паказальнік да «Ілюстраваных табліц» (фр.: Planches enluminées) Эдмэ Луі Дабантона, у якім прапанаваў, прытрымліваючыся Лінея, біномную наменклатуру для відаў, апісаных Бюфонам; шмат якія з гэтых найменняў выкарыстоўваюцца дагэтуль. У працы 1785 года «Elenchus Animalium» упершыню ўвёў біномныя найменні для шэрагу млекакормячых, у тым ліку для двух відаў, якія цяпер ужо вымерлі: квагі і тарпана.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Pieter Boddaert // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117608831 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #117608831 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 мая
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Постаці нідэрланскай заалогіі
Катэгорыя·Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Зеландыя
Катэгорыя·Памерлі ва Утрэхце
Катэгорыя·Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1795 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны