wd wp Пошук:

Квага

Квага, Стэпавая зебра[1](Equus quagga quagga) — знішчаная непарнакапытная жывёла, раней лічылася асобным відам зебр; па дадзеных сучасных даследаванняў — падвід бурчэлавай зебры — Equus quagga quagga. Квагі жылі ў Паўднёвай Афрыцы. Спераду яны мелі паласатую расфарбоўку, як у зебры, ззаду — гнядая афарбоўка, даўжыню цела 180 см. Буры нішчылі кваг дзеля іх трывалых шкур. Квага — ці ледзь не адзіная з вымерлых жывёл, прадстаўнікі якога былі прыручаны чалавекам і выкарыстоўваліся для аховы статкаў: квагі нашмат раней хатніх авечак, кароў, курэй заўважалі набліжэнне драпежнікаў і папярэджвалі ўладальнікаў гучным крыкам «куаха», ад якога і атрымалі сваю назву.

Апошняя дзікая квага была забітая ў 1878 годзе. Апошняя квага ў свеце памерла ў заапарку Амстэрдама ў 1883 годзе.

Зноскі

  1. Квага, Стэпавая зебра ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.205

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Віды, якія зніклі
Катэгорыя·Сысуны Афрыкі
Катэгорыя·Вымерлыя няпарнакапытныя
Катэгорыя·Коні
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1785 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Нядаўна вымерлыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта