wd wp Пошук:

Тарпан

Тарпа́н (Equus ferus ferus) — дзікі конь.

Апісанне

Адрозніваюць 2 падвіды: тарпан стэпавы і тарпан лясны. Вышыня ў карку тарпана стэпавага да 137 см, тарпан лясны драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.

Паходжанне

Тарпаны доўгі час разглядаліся або як прамыя нашчадкі дзікіх каней плейстацэнавай эпохі ў Еўропе або як непасрэдныя продкі сучасных свойскіх коней. Даследаванне генетыкаў, апублікаванае ў 2021 г.[1], выявіла, што тарпаны з’яўляліся вынікам змяшэння еўрапейскіх дзікіх коней са свойскімі коньмі Ямнай культуры.

Гісторыя

Польскія конікі
Тарпанападобныя коні ў Налібоцкім заказніку, Беларусь

Былі пашыраны ў Еўропе і заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны — на пачатку XIX ст. У 1930-х г. у Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем тарпана ляснога. Пасля вайны тарпанападобныя коні трапілі ў Германію, затым вярнуліся ў Польшчу. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезена 5 асобін у Белавежскую пушчу. З’явіліся папуляцыі ў Нідэрландах, Румыніі, Латвіі. Дзікіх коней з Нідэрландаў у 2019 годзе завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе атрымаўся статак у 151 галаву[2], які затым павялічыўся.

Зноскі

  1. Librado, P., Khan, N., Fages, A. et al. The origins and spread of domestic horses from the Western Eurasian steppes. Nature 598, 634–640 (2021)
  2. greenbelarus.info

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Коні
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1785 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Віды, якія зніклі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак