wd wp Пошук:

Пінскі мясакамбінат

ААТ «Пінскі мясакамбінат» — дзяржаўнае мясаперапрацоўчае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1939 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць).

На 2019 год ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 фірмавых крамаў «Пікант» у 4 гарадах Брэсцкай вобласці: 5 у Пінску і па адной у Брэсце, Століне і Іванаве[3]. Замежныя прадстаўніцтвы мясакамбінату працавалі ў 4 гарадах Расіі: Краснадары, Маскве, Сочы (Краснадарскі край) і Туле[4]. «Пінскі мясакамбінат» выпускаў вырабы пад таварным знакам «Пікант»:

Гісторыя

У верасні 1939 года стварылі Пінскі мясакамбінат. У 1995 годзе пабудавалі новы мясатлушчавы корпус, што павялічыла магутнасць з 15 да 60 тонаў. У 1999 годзе перабудавалі аміячную кампрэсарную і станцыю адваротнага водазабеспячэння, што палепшыла захоўванне мяса і вырабаў[6].

У 2005 годзе да Пінскага мясакамбіната далучылі саўгас «XXІV партз’езд» у вёсцы Жыдча (Пінскі раён), які стаў філіяй «Невель». Плошча ўгоддзяў сельскай гаспадаркі складала 4089 гектараў. Да 2013 года для філіяла «Невель» набылі каля 140 прычэпаў і адзінак тэхнікі, у тым ліку трактары «Беларус» і камбайны. Статак вырас амаль утрая да больш як 3500 галоваў буйнога рагатага быдла. Таксама налічвалася 140 коней палескай пароды. У 2012 годзе філіял «Невель» выпусціла звыш 700 тонаў мяса. У 2013 годзе ў Жыдчы адчынілі жывёлагадоўчую ферму на 720 кароў з цялятнікам на 400 галоваў і санпрапускніком. На верасень 2013 года ААТ «Пінскі мясакамбінат» мела 8 уласных крамаў «Пікант» у Пінску, Століне і Іванаве. Сярэдні ўзрост 1000 супрацоўнікаў складаў каля 40 гадоў. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю. Пагатоў звыш 30 % супрацоўнікаў камбіната былі выпускнікамі Пінскага аграрнага тэхналагічнага каледжа[7].

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год(нявызн.), Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (23 мая 2016). Праверана 9 студзеня 2019.
  2. Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за долар)(нявызн.), Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (2016). Праверана 9 студзеня 2019.
  3. Крамы(нявызн.) (недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2019. Праверана 9 студзеня 2019.
  4. Кантакты(нявызн.) (недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2019. Праверана 9 студзеня 2019.
  5. Асноўныя накірункі(нявызн.) (недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 9 студзеня 2019.
  6. Аб кампаніі(нявызн.) (недаступная спасылка). ААТ «Пінскі мясакамбінат» (21 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2018. Праверана 9 студзеня 2019.
  7. Святлана Яскевіч. Калектыў, моцны традыцыямі // Звязда : газета. — 28 верасня 2013. — № 183 (27548). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Брэстмясамалпрам
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прадпрыемствы Пінска
Катэгорыя·1939 год у Беларусі