wd wp Пошук:

Піліп Андрэевіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Піліп Андрэевіч Іваноў (нар. 21 ліпеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама», у асноўным за дубліруючы склад. У сакавіку 2012 года пакінуў «Дынама» і перайшоў у «Гомель», дзе таксама гуляў за дубль. У ліпені 2012 года разарваў кантракт з гомельскім клубам[2], а ў жніўні стаў іграком мінскага клуба СКВІЧ.

У лютым 2013 года перайшоў у «Віцебск». Стаў найлепшым бамбардзірам віцебскага клуба, але пасля з’яўлення ў Віцебску фінансавых праблем у жніўні 2013 года папоўніў склад брэсцкага «Дынама». У «Дынама» не здолеў замацавацца ў аснове і ў снежні 2013 года кантракт з брэсцкім клубам быў разарваны.

Са студзеня 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры»[3], у выніку ў сакавіку 2014 года папоўніў склад гэтага клуба[4]. У «Шахцёры» гуляў у асноўным за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна. У жніўні 2014 кантракт з гарнякамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[5].

У канцы жніўня 2014 года папоўніў склад першалігавай «Іслачы»[6]. Згуляў за гэты клуб у 9 матчах, галамі не адзначаўся. Па заканчэнні сезона 2014 пакінуў «Іслач»[7].

З пачатку 2015 года трэніраваўся разам з навабранцам Першай лігі — футбольным клубам «Крумкачы», з якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Стаў адным з лідараў «Крумкачоў», дапамог гэтаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 стаў капітанам каманды, стаў звычайна выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» да канца 2018 года[9].

29 ліпеня 2017 года разам з шэрагам іншых футбалістаў «Крумкачоў» адмовіўся ехаць на матч супраць «Віцебска» з прычыны затрымкі выплат заробку[10] і неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду[11]. Аднак, праз два тыдні вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[12]. У першым жа матчы пасля вяртання, 20 жніўня 2017 года супраць БАТЭ, забіў гол і аддаў галявую перадачу, чым дапамог сталічнаму клубу атрымаць перамогу з лікам 3:2.

Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[13]. Спачатку ў пераважна выхадзіў на замену, аднак з ліпеня 2018 года, у сувязі з зыходам Антона Сарокі і траўмай Алксандра Макася, стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, трэніраваўся з дынамаўцамі і адправіўся на першы турэцкі збор, аднак у лютым пакінуў каманду[14]. Тым не менш, неўзабаве вярнуўся і падпісаў новы кантракт з мінчанамі[15], аднак ужо праз два тыдні кантракт быў разарваны[16].

У сакавіку 2019 года стаў іграком «Мінска»[17]. Пачынаў сезон у стартавым складзе каманды, аднак пазней з-за траўм стаў радзей з’яўляцца на полі. У чэрвені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Мінск»[18].

У жніўні 2019 года зноў далучыўся да «Дынама»[19], дзе неўзабаве стаў іграком асновы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[20].

У сакавіку 2020 года стаў іграком «Ліепаі»[21]. Пакінуў каманду ў жніўні 2020 года[22].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[23]. Выступаў пераважна ў стартавым складзе. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021 і з’ехаў у Польшчу.

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльДынама (Мінск)90
2008дубльДынама (Мінск)132
2009Д1Дынама (Мінск)20
2010Д1Дынама (Мінск)10
2011Д1Дынама (Мінск)20
2012 (1)Д1Гомель00
2012 (2)Д2СКВІЧ125
2013 (1)Д2Віцебск147
2013 (2)Д1Дынама (Брэст)50
2014 (1)Д1Шахцёр50
2014 (2)Д2Іслач90
2015Д2Крумкачы2914
2016Д1Крумкачы272
2017Д1Крумкачы266
2018Д1Дынама (Мінск)254
2019 (1)Д1Мінск61
2019 (2)Д1Дынама (Мінск)122
2020 (1)Д1Ліепая81
2021Д2Крумкачы287

Зноскі

  1. Filipp Ivanov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Гомель” расстался с Филиппом Ивановым
  3. Рыжко, Иванов, Бушман, Ярославский и Пидвирный на просмотре в “Шахтере”
  4. Футбол. Встреча “Шахтера” с болельщиками. В поисках стульев
  5. «Шахтер» расторг контракт с Филиппом Ивановым
  6. Нападающий “Шахтера” перешел в “Ислочь”
  7. Виталий Жуковский: “На 80 процентов “Ислочь” укомплектована”
  8. «Крумкачы» подписали контракты с Филиппом Иванов и Ильей Пуховым
  9. Шикавка и Иванов до конца 2018 года продлили контракты с “Крумкачами”
  10. Пять игроков основного состава “Крумкачей” отказались ехать на матч с “Витебском” из-за задержки зарплаты
  11. Филипп Иванов расторг соглашение с “Крумкачами”
  12. Филипп Иванов вновь в составе ФК “Крумкачы”
  13. Филипп Иванов подписал контракт с минским “Динамо”
  14. Артем Гуренко и Филипп Иванов покинули минское “Динамо”
  15. Минское “Динамо” сообщило о возвращении Филиппа Иванова
  16. Минское “Динамо” спустя две недели после подписания контракта, объявило о расставании с Филиппом Ивановым
  17. Филипп Иванов стал игроком “Минска”
  18. “Минск” расстался с Филиппом Ивановым
  19. Филипп Иванов вернулся в минское “Динамо”
  20. Галович, Яхая, Ятченко и еще три игрока покинули минское “Динамо”
  21. Филипп Иванов и Сейду Яхая перешли в “Лиепаю”
  22. Филипп Иванов покинул “Лиепаю”(недаступная спасылка)
  23. Филипп Иванов вернулся в НФК “Крумкачы”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліепая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных