wd wp Пошук:

Піку

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Пі́ку (парт.: Ilha do Pico) — адзін з астравоў Азорскага архіпелага ў Атлантычным акіяне. Плошча - 447 км². Насельніцтва (2011 г.) - 14 148 чал. На Піку знаходзіцца самая высокая гара Азорскіх астравоў — Піку (2351 м).

Геаграфія

Востраў Піку ўваходзіць у цэнтральную групу астравоў Азорскага архіпелага. Знаходзіцца ў 5,2 км на паўднёвы ўсход ад вострава Фаял, у 18,3 км на поўдзень ад вострава Сан-Жоржы, у 70 км на паўднёвы захад ад вострава Тэрсейра, у 1640 км на захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход - 46,4 км. Найбольшая шырыня - 16,1 км.

Заходнюю частку Піку займае гара Піку і яе перадгор’і. На паўночным захадзе ад самага берага цягнецца раён вінаграднікаў. Вышэй пачынаюцца лясы. Вышэй за 2000 м сустракаюцца толькі аголеныя лававыя палі. На большай частцы ўсхода размяшчаецца плато Планалту-ды-Ашада з 10 вулканічнымі конусамі (некаторыя з іх вышэй за 1000 м) і кратарнымі азёрамі. Схілы плато стромкія, на паўночным узбярэжжы ўтвараюць шматлікія натуральныя аркі, пячоры, расколіны і тунэлі.

Клімат

Клімат умераны вільготны. Сярэння тэмпература лета — +22,2 °C, зімы — +14,4 °C. Ападкі ў асноўным здараюцца ўзімку. У гэты сезон на вяршыні гары Піку ляжыць снег.

Гісторыя

У першай палове XV ст. партугальцы выкарыстоўвалі востраў Піку для выпасу статкаў свойскай жывёлы. У 1460-х гг. тут з’явіліся перасяленцы з Тэрсейры і Грасіёзы. У XVI ст., калі былі зафіксаваны сталыя вясковыя паселішчы, жыхары Піку актыўна займаліся сельскай гаспадаркай і вытворчасцю фарбавальнікаў для скураной прамысловасці Фландрыі.

Асабліва прыбытковым аказалася вырошчванне вінаграду, увезенага манахамі-францысканцамі. Мясцовае белае віно Verdelho паступова стала важным экспартным таварам. Уладальнікі вінаграднікаў звычайна жылі ў Орце, працавалі на іх сяляне-арандатары. Аднак у сярэдзіне XIX ст. значная частка вінаграднікаў была спустошана філаксерай і грыбковай гнілатой. Гэта прывяло да сталай эміграцыі астравіцян, якія згублі прыбыткі. Многія жыхары Піку працавалі кітабоямі. Пасля забароны здабычы кітоў у 1980-х гг. асноўны занятак тубыльцаў — лоў і перапрацоўка тунцоў.

У 2004 г. 987 га старых віаграднікаў, а таксама гаспадарскіх пабудоў былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азорскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Партугаліі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта