wd wp Пошук:

Пётр Уладзіміравіч Зыль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зыль. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пётр Зыль (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мар’інагорскай «Вікторыі».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, пасля на працягу трох з паловай гадоў на правах арэнды быў іграком першалігавай «Бярозы-2010».

Па заканчэнні сезона 2015 «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў сакавіку 2016 года Зыль быў аддадзены ў арэнду клубу «Зорка-БДУ»[2]. У жніўні 2016 года перабраўся ў магілёўскі «Дняпро»[3], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы мінскае «Дынама», падпісаў новае пагадненне з магіляўчанамі[4]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0).

У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў Магілёў[6], аднак у студзені 2018 года перайшоў у «Ліду» на трывалай аснове[7].

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Нафтане» і НФК, аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года[8].

У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9].

У пачатку 2022 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі».

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011Д3Дынама-2232
2012 (1)Д3Дынама-2160
2012 (2)Д2Бяроза-201080
2013Д2Бяроза-2010200
2014Д2Бяроза-2010281
2015Д2Бяроза-2010230
2016 (1)Д2Зорка-БДУ120
2016 (2)Д2Дняпро100
2017 (1)Д1Дняпро40
2017 (2)Д2Ліда130
2018Д2Ліда222
2019 (1)Д3Ашмяны-БДУФК70

Зноскі

  1. Petr Zyl // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Несколько футболистов минского «Динамо» отданы в аренду
  3. Защитник минского “Динамо” Зыль перешел в “Днепр”
  4. Павлов и Довгялло стали игроками “Днепра”. Зыль и Хотов продлили контракты с клубом
  5. “Днепр” отдал Зыля в аренду “Лиде”
  6. Шестеро игроков покинули “Лиду”
  7. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Лидой”
  8. “Ошмяны-БГУФК” расстались с тремя футболистами
  9. Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ