У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зыль. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Пётр Зыль (нар. 7 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца мар’інагорскай «Вікторыі».
Пачынаў кар’еру ў мінскім «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў за фарм-клуб «Дынама-2» у Другой лізе, пасля на працягу трох з паловай гадоў на правах арэнды быў іграком першалігавай «Бярозы-2010».
Па заканчэнні сезона 2015 «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і ў сакавіку 2016 года Зыль быў аддадзены ў арэнду клубу «Зорка-БДУ»[2]. У жніўні 2016 года перабраўся ў магілёўскі «Дняпро»[3], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу.
У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы мінскае «Дынама», падпісаў новае пагадненне з магіляўчанамі[4]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0).
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў Магілёў[6], аднак у студзені 2018 года перайшоў у «Ліду» на трывалай аснове[7].
Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у «Нафтане» і НФК, аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад клуба «Ашмяны-БДУФК». Пакінуў ашмянскую каманду ў жніўні 2019 года[8].
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[9].
У пачатку 2022 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі».
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | Д3 | Дынама-2 | ![]() | 23 | 2 |
2012 (1) | Д3 | Дынама-2 | ![]() | 16 | 0 |
2012 (2) | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 8 | 0 |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 20 | 0 |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 28 | 1 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 23 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Зорка-БДУ | ![]() | 12 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Дняпро | ![]() | 10 | 0 |
2017 (1) | Д1 | Дняпро | ![]() | 4 | 0 |
2017 (2) | Д2 | Ліда | ![]() | 13 | 0 |
2018 | Д2 | Ліда | ![]() | 22 | 2 |
2019 (1) | Д3 | Ашмяны-БДУФК | ![]() | 7 | 0 |