wd wp Пошук:

Пётр Міхайлавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пётр Казлоў.

Пётр Міха́йлавіч Казло́ў (12 ліпеня 1893, вёска Залесная[1], Глыбоцкага раёна, Віцебская вобласць — 17 красавіка 1944, Масква) — савецкі военачальнік. Генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Юнацтва

Нарадзіўся 12 чэрвеня 1893 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Залесная. З сямі гадоў жыў і выхоўваўся ў станіцы Гарачаводскай[2].

З 15 гадоў пачаў працаваць. Спачатку падручным слесара ў майстэрнях кампаніі «Зінгер» у Мінеральных Водах, Пяцігорску, Уладзікаўказе, Есентуках[2].

Першая Сусветная і Грамадзянская войны

У 1914 Казлоў быў прызваны ў рускую армію і з 1915 ваяваў на Каўказскім фронце ў якасці старэйшага унтэр-афіцэра. Даслужыўся да камандзіра ўзвода.

Вярнуўся ў Пяцігорск. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1917 года. Знаходзіўся ў атрадзе Чырвонай Гвардыі. У шэрагі РСДРП(б) уступіў у 1917 годзе, а ў 1918 годзе — у шэрагі РККА. У Пяцігорску абіраецца камандзірам 1-га чырвонагвардзейскага атрада[2].

У Грамадзянскай вайне прымаў удзел у якасці камандзіра атрада, палка, брыгады, на Паўднёвым(руск.) бел. і Заходнім франтах.

Міжваенны час

З 1921 года Пётр Казлоў працаваў камандзірам стралковага палка. У 1926 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. З 1928 года быў начальнікам штаба стралковай дывізіі. Пасля заканчэння Вышэйшых акадэмічных курсаў пры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе ў 1932 годзе працаваў начальнікам курсаў ўдасканалення камсаставу запасу.

Як падаючага вялікія надзеі. П. М. Казлова рэкамендуюць на вучобу. У 1926 годзе паспяхова сканчае Акадэмію ім. Фрунзэ[2] і загадам Народнага камісара абароны СССР № 2494 ад 26 лістапада 1935 года Пятру Міхайлавічу Казлову прысвоена персанальнае ваеннае званне «камбрыг».

У 1937 годзе начальнік аддзела баявой падрыхтоўкі Кіеўскага асобай ваеннай акругі камбрыг Казлоў арыштаваны па ілжывым абвінавачванні[3], але ў 1938 годзе быў вызвалены[3] і з 1939 года працаваў начальнікам аддзела штаба Калінінскай ваеннай акругі(руск.) бел., начальнікам штаба 14-й арміі(руск.) бел. і начальнікам курса Акадэміі Генеральнага штаба РСЧА.

4 чэрвеня 1940 года Пятру Казлову было прысвоена званне генерал-маёра.

Вялікая Айчынная вайна

1941 і 1942 гады На пачатак Вялікай Айчыннай вайны Пётр Казлоў знаходзіўся ў акадэміі і пасля неаднаразовых просьбаў у лістападзе быў накіраваны на фронт у якасці намесніка камандзіра 56-й арміі(руск.) бел. па тыле. Са снежня таго ж года з’яўляўся камандуючым аператыўнай групай войск гэтай арміі. Прымаў удзел у Растоўскай наступальнай аперацыі(руск.) бел..

У сакавіку 1942 года быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага войскамі 18-й арміі(руск.) бел..

З 20 мая па 5 чэрвеня камандаваў 9-й арміяй(руск.) бел., а з 23 чэрвеня да мая наступнага года — 37-й арміяй(руск.) бел.. Летам і восенню ўзначаленая ім армія вяла цяжкія баі ў Данбаскай(руск.) бел., Маздок-Малгабекскай(руск.) бел. і Нальчыкска-Арджанікідзаўскай аперацыях(руск.) бел..

1943 год У студзені армія з баямі прайшла больш за трыста кіламетраў, вызваліўшы 10 студзеня Кіславодск, 11 студзеня — Пяцігорск (разам з 9-й арміяй) і Есентукі і 17 студзеня — Чаркеск.

Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 25 студзеня 1943 года войскам генерал-маёра Казлова П. М., якія прымалі ўдзел у вызваленні Пяцігорска і іншых гарадоў, аб’яўлена падзяка.

З лютага па сакавік 37-я армія прымала ўдзел у Краснадарскай аперацыі(руск.) бел.. У ліпені злучэнні арміі былі перададзеныя 9-й і 56-й арміям, а палявое кіраванне было выведзена ў рэзерв Стаўкі ВГК. З мая па чэрвень камандаваў 9-й арміяй, а з ліпеня да 3 жніўня — 47-й арміяй(руск.) бел., але ад кіраўніцтва апошняй быў вызвалены «за слабое кіраўніцтва войскамі арміі і няведанне становішча, стану падпарадкаваных злучэнняў і адсутнасць з імі бесперапыннай сувязі, што прывяло ў ходзе баявых дзеянняў да значных страт асабістага складу арміі»[4].

У жніўні Пётр Казлоў быў прызначаны на пасаду камандзіра 77-га стралковага корпуса(руск.) бел. (60-я армія), які вызначыўся ў ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі(руск.) бел. і вызваленні Канатопа (6 верасня), Бахмача (9 верасня) і Нежына (15 верасня).

Загадамі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна ад 9 і 15 верасня войскам, якія прымалі ўдзел у баях за Канатоп і Бахмач, а таксама якія ўдзельнічалі ў вызваленні Нежына, аб’яўлена падзяка і ў Маскве дадзены салют 12-ю артылерыйскімі залпамі з 124-х гармат.

Пётр Міхайлавіч Казлоў асабліва вызначыўся ў бітве за Дняпро, калі ён кіраваў корпусам пры фарсіраванні рэк Асцёр, Дзясна і Днепр. З ходу заняўшы, корпус ўтрымліваў плацдарм на Дняпры.

Указам № 1685 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за ўмелае камандаванне корпусам і праяўленыя пры гэтым мужнасць і адвагу генерал-маёру Пятру Міхайлавічу Казлову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Памятная дошка. П. М. Казлову на вуліцы Казлова ў Пяцігорску.

У лістападзе 1943 года камандзір корпуса Пётр Міхайлавіч Казлоў быў паранены, цяжка захварэў, быў вызвалены ад пасады і эвакуіраваны ў шпіталь у Маскве. 17 студзеня 1944 года было прысвоена званне «генерал-лейтэнант».

Пётр Міхайлавіч Казлоў памёр 17 красавіка 1944 года ў Маскве. З воінскімі ўшанаваннямі пахаваны на Новадзявочых могілках (участак 1).

Памяць

У 1957 годзе ў гонар П. М. Казлова быў усталяваны бюст у Пяцігорску[5].

У 1977 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка на доме генерала П. М. Казлова ў станіцы Гарачаводскай.

У яго гонар названы вуліцы ў Пяцігорску і Нальчыку.

Узнагароды

Зноскі

  1. Паводле адных дадзеных з’яўляецца рускім, выхадцам з Пяцігорска (Стаўрапольскі край), паводле іншых — беларусам, выхадцам з вёскі Залесная, Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці
  2. 1 2 3 4 Газета «Пятигорская правда». 23 августа 2014 года. № 137 [8112]
  3. 1 2 Пётр Міхайлавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
  4. Такую характарыстыку П. М. Казлову даў І. С. Конеў, які камандаваў Стэпавым фронтам, у складзе якога ваявала 47-я армія
  5. Памятник Герою Советского Союза генералу П. М. Козлову Архівавана 1 ліпеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пяцігорску
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза