wd wp Пошук:

Singer Corporation

Зінгер (англ.: Singer Corporation) — амерыканская карпарацыя, вытворца касмічнай і ваеннай тэхнікі, а таксама швейных машынак, электрапрыбораў, рухавікоў, мэблі і іншай прадукцыі.

Гісторыя

Заснавана ў 1851 годзе Ісаакам Мерытам Зінгерам і яго кампаньёнам Эдвардам Кларкам, як IM Singer & Co. У 1865 годзе пераназваная ў Singer Manufacturing Company, а ў 1963 — у The Singer Company.

Карпарацыя паклала пачатак франчайзінгу, калі ў сярэдзіне XIX стагоддзя пачала заключаць з дыстрыб’ютарамі тавару (швейных машынак) пісьмовы дагавор на перадачу франшызы, якім перадавалася права на продаж і рамонт швейных машынак на пэўнай тэрыторыі ЗША.

Першапачаткова асноўная вытворчасць была засяроджана ў штаце Нью-Ёрк, але ў цяперашні час знаходзіцца ў асноўным у Тэнэсі (у Ла-Верн ў 30 км ад Нэшвіла).

Штаб-кватэра кампаніі з 1908 г. размяшчалася ў горадзе Нью-Ёрк, у спецыяльна пабудаваным аднайменным небаскробе (англ.: Singer Building, вышыня — 187 м, 47 паверхаў), які быў разбураны ў 1968 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з памылкамі ў скрыптах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1851 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вытворцы швейных машын