wd wp Пошук:

Пятро Стэфановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэфановіч. Пятро Стэфановіч, поўнае імя Пётр Францавіч Стэфановіч (28 чэрвеня 1922, Сёмкаў Гарадок, Мінскі раён — 2006[1]) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў гімназію ў Ашмянах (1939). На пачатку 1941 г. пачаў працаваць літсупрацоўнікам ашмянскай раённай газеты «Знамя свободы». Падчас вайны скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Забайкальскай ваеннай акрузе і курсы «Выстрел» Міністэрства Узброеных Сіл СССР. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце. У 1943 г. быў паранены. Восенню 1944 г. адкліканы з Карэльскага фронту і накіраваны ў Войска Польскае, дзе служыў начальнікам аддзела штаба 10-й дывізіі пяхоты. З 1950 г. працаваў на будоўлях — прарабам, начальнікам участка, галоўным інжынерам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва, у 1969—1979 гг. — інжынер Беларускага аддзялення Літфонду СССР, у 1979—1984 гг. — літаратурны рэдактар часопіса «Вожык». Член Саюз пісьменнікаў СССР з 1990 г.

Творчасць

У друку выступае з 1941 года. Перакладае з польскай на беларускую і рускую мовы, з беларускай на польскую.

На польскую мову пераклаў кнігі для дзяцей А. Лойкі «Дзе хто начуе» (1981), П. Марціновіча «Паспяшайся ў наш звярынец» (1981), А. Вольскага «Еду ў госці да слана» (1981) і «Сцяпан — вялікі пан» (1983), І. Бурсава «Казкі, поўныя цудаў» (1983), беларускія народныя казкі «Лісіца-хітрыца» (1982), «Удовін сын» (1985).

На беларускую мову пераклаў асобныя творы Я. Бжэхвы, Я. Гушчы, В. Жукроўскага, З. Кабатца, У. Махэека, Г. Марцінка, Ю. Озгі-Міхальскага, Я. Парандоўскага, Е. Путраманта, У. Рэйманта, Т. Ружэвіча і інш.

На рускую мову пераклаў асобныя творы З. Сафяна, Г. Гаворскага, Е. Адыгея.

Склаў анталогіі «Ад Буга да Одры» (апавяданні сучасных польскіх пісьменнікаў, 1969) і «Вясёлы калейдаскоп» (гумар і сатыра сучасных польскіх пісьменнікаў, 1979).

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім медалём «Заслужаны перад польскай культурай».

Зноскі

  1. Спіс фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, ф. 477.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сёмкавым Гарадку
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта