wd wp Пошук:

Пылюшнік просты

Пылю́шнік просты[3][4] (Thalictrum simplex) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Апісанне

Шматгадовая трава 40—80 см (да 1 м[4]) вышынёй. Неразгалінаванае сцябло да суквецця, шчаціністае. Лісце чаргаванае, чарашковае, з прылісткамі. Лісткоў 6—8. Ліставыя пласціны дастаткова эліптычныя, 2-3-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад вузка-зваротнаяйкападобных да яйкападобных (амаль круглых)[5].

Суквецце няшчыльнае, як правіла, з вялікай колькасцю кветак. Кветкі радыяльна сіметрычныя, ад пурпуровых да лаймава-зеленаватых, прыкладна 1 см у дыяметры. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, рана вянуць. Тычынак шмат, ≈3 мм даўжынёй, чырвоныя. Некалькі песцікаў. Плод — 8-храбтовая, вострая, 2—3,5 мм даўжынёй, бесчарашковая сямянка[5].

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай Азіі[6]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[7]. Насяляе ўскрайкі лесу, шыракалістыя лясы, пералескі, берагі, падтопленыя лугі, лугі, прыдарожныя набярэжныя[5]. Цвіце ў чэрвеніліпені[4].

Ва Украіне расце на лугах і ў хмызняках — на ўсёй тэрыторыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. 1 2 3 luontoportti.com. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. Василисник простой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак