wd wp Пошук:

Пылюшнік малы

Пылю́шнік малы[3] (Thalictrum minus) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Батанічнае апісанне

Thalictrum minus subsp. pratense (F.W.Schultz) Hand
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1,5[3] м. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, складанае, тройчы-чатырохразоваперыстае. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Лісцікі круглаватыя, з тупымі зубцамі. Кветкі паніклыя, зеленавата-чырванаватыя, у раскідзістых мяцёлках. Плод — сядзячы, баразнаваты арэшак яйцападобнай формы.

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, трапічных (Індыя, Пакістан) і ўмераных абласцей Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Марока)[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугах, у светлых лясах, прыбярэжных і поймавых хмызняках, камяністых россыпах і скалах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Ахоўвецца на тэрыторыі Эстоніі[5], Івана-Франкоўскай вобласці[5] Украіны, Уладзімірскай[5][6], Мурманскай[6] абласцей і Рэспублікі Карэлія[6] ў Расіі

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўная і лекавая расліна. У траве маецца вялікая колькасць фітанцыдаў, надаючых бактэрыцыдныя ўласцівасці[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Thalictrum minus L.(англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. 1 2 3 4 Василисник малый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. 1 2 3 Thalictrum minus L. // ИАС «ООПТ России»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Казяльцовыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны