wd wp Пошук:

Пухірнік ягадны

Пухірнік ягадны[3][4] (Silene baccifera) — кветкавая расліна сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з моцна галінастым, узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўжынёй 60—150 см (0,5—2[5] м). Лісце суцэльнае, яйкападобна-ланцэтнае, супраціўнае. Кветкі з 5 зеленавата-белымі двухлопасцевымі пялёсткамі і 5 зрослымі чашалісцікамі, якія застаюцца пры пладах. Плод — чорная шарападобная ягада з бліскучым ныркападобным насеннем, не характэрным для сямейства гваздзіковых.

Пашырэнне

Прэбарэальны рэліктавы від з дэз’юнктыўным еўразійскім арэалам. Пашырэнне: Цэнтральныя і паўднёвыя раёны Еўропы, Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход. У Беларусі адзначаны ў асобных раёнах. Месцы росту: хмызнякі па ярах і абрывістых берагах рэк. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, але на абмежаваных плошчах.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннем. Зацвітае на другі год.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая расліна[4]. Маладое лісце ўжываецца ў ежу[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cucubalus baccifer
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Смалёўка
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны