wd wp Пошук:

Прэмія Вольфа па фізіцы

Прэмія Вольфа па фізіцы прысуджаецца адзін раз у год Фондам Вольфа (англ.: Wolf Foundation) у Ізраілі. Гэта адна з шасці прэмій Вольфа, створаных Фондам, якая ўручаецца з 1978 года.

Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самымі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэміі[1][2][3]. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе[2].

Спіс лаўрэатаў

1970-я

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1978 Ву Цзяньсюн Сцяг ЗША ЗША / Сцяг Кітая Кітай за яе даследаванні слабага ўзаемадзеяння, якія дапамагаюць усталяваць дакладную форму і незахаванне цотнасці для гэтай прыроднай сілы.
1979 Джордж Юджын Уленбек Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды / Сцяг ЗША ЗША за адкрыццё разам з С. А. Гаўдсмітам спіна электрона.
Джузэпэ Акіяліні(англ.) бел. Сцяг Італіі Італія за ўклад у адкрыццё нараджэння электронных пар і зараджанага піона.
1980 Майкл Фішэр
Леа Каданаў(англ.) бел.
Кенет Вільсан
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг ЗША ЗША
за наватарскія распрацоўкі, якія завяршыліся агульнай тэорыяй крытычных паводзінаў пры пераходах паміж рознымі тэрмадынамічнымі фазамі.

1980-я

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1981 Фрымен Дайсан
Герард ’т Хоафт
Віктар Фрэдэрык Вайскопф
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія / Сцяг ЗША ЗША;
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды;
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя / Сцяг ЗША ЗША
за выдатны ўклад у тэарэтычную фізіку, асабліва ў распрацоўку і прымяненне квантавай тэорыі поля.
1982 Леон Макс Ледэрман
Марцін Льюіс Перл
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг ЗША ЗША
за іх эксперыментальнае адкрыццё нечаканых новых часціц, якія ствараюць трэцяе пакаленне кваркаў і лептонаў.
1983/84 Эрвін Хан(англ.) бел. Сцяг ЗША ЗША за адкрыццё ядзернага спінавага рэха(англ.) бел. і за феномен самаіндукаванай празрыстасці.
Пітэр Хірш Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія за распрацоўку выкарыстання прасвечвальнага электроннага мікраскопа(руск.) бел. як універсальнага інструмента для вывучэння структуры крышталічнага рэчыва.
Тэадор Майман Сцяг ЗША ЗША за рэалізацыю першага дзеючага лазера, імпульснага трохузроўневага рубінавага лазера(англ.) бел..
1985 Коньерс Херынг(англ.) бел.
ФІліп Назьер(англ.) бел.
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Францыі Францыя
за вялікі ўклад у фундаментальную тэорыю цвёрдых цел, асабліва ў паводзіны электронаў у металах.
1986 Мітчэл Фейгенбаўм Сцяг ЗША ЗША за яго наватарскія тэарэтычныя даследаванні, якія дэманструюць універсальны характар нелінейных сістэм, што зрабіла магчымым сістэматычнае вывучэнне хаосу(англ.) бел..
Альбер Лібшабер(англ.) бел. Сцяг Францыі Францыя / Сцяг ЗША ЗША за бліскучую эксперыментальную дэманстрацыю пераходу да турбулентнасці(англ.) бел. і хаосу ў дынамічных сістэмах.
1987 Герберт Фрыдман(руск.) бел. Сцяг ЗША ЗША за наватарскія даследаванняі ў галіне сонечнага рэнтгенаўскага выпраменьвання(руск.) бел..
Бруна Росі(англ.) бел.
Рыкарда Джаконі
Сцяг Італіі Італія / Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Італіі Італія / Сцяг ЗША ЗША
за адкрыццё пазасонечных крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання(англ.) бел. і высвятленне іх фізічных працэсаў.
1988 Роджэр Пенроўз
Стывен Уільям Хокінг
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
за бліскучую распрацоўку агульнай тэорыі адноснасці, у якой яны паказалі неабходнасць касмалагічных сінгулярнасцей і растлумачылі фізіку чорных дзірак. У гэтай працы яны значна пашырылі наша ўяўленне пра паходжанне і магчымы лёс Сусвету(руск.) бел..
1989Не прысуджалася
1990 П'ер Жыль дэ Жэн
Дэвід Таўлес
Сцяг Францыі Францыя;
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія / Сцяг ЗША ЗША
за шырокі спектр наватарскіх укладаў у наша разуменне арганізацыі складаных сістэм кандэнсаванага рэчыва, дэ Жэну — асабліва за яго працу па макрамалекулярнай матэрыі і вадкіх крышталях, і Таўлесу — за яго неўпарадкаваныя і нізкамерныя сістэмы.

1990-я

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
1991 Морыс Гольдхабер
Валянцін Тэлегдзі
Сцяг ЗША ЗША;
 Швейцарыя / Сцяг ЗША ЗША
за іх асобны асноўны ўклад у ядзерную фізіку і фізіку элементарных часціц, асабліва які тычацца слабых узаемадзеянняў з удзелам лептонаў.
1992 Джозеф Хотан Тэйлар Сцяг ЗША ЗША за адкрыццё радыё-пульсара і яго выкарыстанне для праверкі агульнай тэорыі адноснасці з высокай дакладнасцю.
1993 Бенуа Мандэльброт(англ.) бел. Сцяг Францыі Францыя / Сцяг ЗША ЗША прызнаўшы шырокае распаўсюджванне фракталаў і распрацаваўшы матэматычныя інструменты для іх апісання, ён змяніў наш погляд на прыроду.
1994/95 Віталь Гінзбург Сцяг Расіі Расія за ўклад у тэорыю звышправоднасці і ў тэорыю працэсаў высокіх энергій у астрафізіцы.
Ёіціра Намбу Сцяг Японіі Японія / Сцяг ЗША ЗША за ўклад у тэорыю элементарных часціц, уключаючы прызнанне ролі, якую адыгрывае спантаннае парушэнне сіметрыі(англ.) бел. па аналогіі з тэорыяй звышправоднасці, і адкрыццё каляровай сіметрыі моцных узаемадзеянняў.
1995/96Не прысуджалася
1996/97 Джон Арчыбальд Уілер Сцяг ЗША ЗША за асноўны ўклад у фізіку чорных дзір, у квантовую гравітацыю і ў тэорыі ядзернага рассейвання і дзялення.
1998 Якір Ааронаў(англ.) бел.
Майкл Беры(англ.) бел.
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
за адкрыццё квантавых тапалагічных і геаметрычных фаз, у прыватнасці эфекта Ааронава-Бома(англ.) бел., фазы Беры(руск.) бел., і ўкараненне іх у многія вобласці фізікі.
1999 Дан Шэхтман Сцяг Ізраіля Ізраіль за эксперыментальнае адкрыццё квазікрышталяў(англ.) бел., неперыядычных цвёрдых цел, якія маюць далёкі парадак(руск.) бел., што натхніла на даследаванне новага фундаментальнага стану матэрыі.
2000 Райманд Дэвіс
Масатосі Косіба
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Японіі Японія
за наватарскія назіранні за астранамічнымі з’явамі шляхам выяўлення нейтрына(англ.) бел., ствараючы такім чынам новае поле нейтрыннай астраноміі.

2000-я

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2001Не прысуджалася
2002/03 Бертран Гальперын
Энтані Джэймс Легет
Сцяг ЗША ЗША;
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія / Сцяг ЗША ЗША
за ключавое разуменне шырокага дыяпазону фізікі кандэнсаванага рэчыва: Легета — у вобласці звышцякучасці ізатопа лёгкага гелія і макраскапічных квантавых з'яў(англ.) бел.; Гальперына — у вобласці двухмернага плаўлення, неўпарадкаваных сістэм і моцна ўзаемадзейнічаючых электронаў.
2004Роберт Браўт
Франсуа Энглер
Пітэр Хігс
Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
за наватарскую працу, якая прывяла да разумення механізма генерацыі масы кожны раз, калі лакальная калібровачная сіметрыя(руск.) бел. рэалізуецца асіметрычна ў свеце субатамных часціц.
2005 Дэніэл Клепнер(англ.) бел. Сцяг ЗША ЗША за наватарскія працы ў галіне атамнай фізікі вадародападобных сістэм(руск.) бел., уключаючы даследаванні вадароднага мазера, атамаў Рыдберга(руск.) бел. і кандэнсата Бозэ — Эйнштэйна(руск.) бел..
2006/07 Альбер Ферт
Петэр Грунберг
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Германіі Германія
за незалежнае адкрыццё феномена гіганцкага магнетасупраціўлення(руск.) бел. (GMR), тым самым запусціўшы новую вобласць даследаванняў і прыкладанняў, вядомую як спінтроніка(англ.) бел., якая выкарыстоўвае спін электрона для захоўвання і транспарціроўкі інфармацыі.
2008Не прысуджалася
2009Не прысуджалася
2010 Джон Клаўзер
Ален Аспэ
Антон Цайлінгер
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Францыі Францыя
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
за іх фундаментальны канцэптуальны і эксперыментальны ўклад у асновы квантавай фізікі, у прыватнасці, усё больш складаную серыю тэстаў няроўнасцей Бела або іх пашырэнняў з выкарыстаннем заблытаных квантавых станаў(руск.) бел..

2010-я

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2011 Максіміліян Хайдэр
Харальд Разэ(англ.) бел.
Кнут Урбан(англ.) бел.
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Германіі Германія
Сцяг Германіі Германія
за распрацоўку тэхналогіі электроннай мікраскапіі са скарэкціраванымі аберацыямі, якая дазваляе назіраць за асобнымі атамамі з дакладнасцю пікаметра(англ.) бел., што зрабіла рэвалюцыю ў матэрыялазнаўстве.
2012 Яакаў Бекенштэйн Сцяг Ізраіля Ізраіль за працу над чорнымі дзіркамі.[4]
2013 Петэр Цолер(англ.) бел.
Хуан Ігнасіа Сірак(англ.) бел.
Сцяг Аўстрыі Аўстрыя
Сцяг Іспаніі Іспанія
за наватарскі тэарэтычны ўклад у квантавую апрацоўку інфармацыі(англ.) бел., квантавую оптыку і фізіку квантавых газаў(руск.) бел..
2014Не прысуджалася
2015 Джэймс Б’ёркэн(англ.) бел. Сцяг ЗША ЗША для прагназавання маштабавання ў глыбокім непругкім рассейванні(руск.) бел., што прыводзіць да ідэнтыфікацыі кропкавых складнікаў нуклона. Ён зрабіў вырашальны ўклад у высвятленне прыроды моцнай сілы.
Роберт Кіршнер Сцяг ЗША ЗША за стварэнне групы, асяроддзя і напрамкаў, якія дазволілі яго аспірантам і дактарантам выявіць паскарэнне пашырэння Сусвету(руск.) бел..
2016 Ёсэф Імры(англ.) бел. Сцяг Ізраіля Ізраіль за працу ў галіне мезаскапічнай фізікі(англ.) бел. — раздзела фізікі, які вывучае аб’екты, меншыя за макраскапічныя (бачныя няўзброеным вокам) аб’екты, але большыя за атамы.
2017 Мішэль Маёр
Дзідзье Кэлё
 Швейцарыя
 Швейцарыя
за адкрыццё пазасонечнай планеты, якая круціцца вакол зоркі(руск.) бел., падобнай да Сонца.
2018 Чарлз Бенет(англ.) бел.
Жыль Брасар
Сцяг ЗША ЗША
Сцяг Канады Канада
за іх сумесную працу ў вобласці квантавай інфармацыі(англ.) бел..
2019Не прысуджалася
2020 Рафі Бістрыцэр(англ.) бел.
Пабла Харылё-Эрэра(англ.) бел.
Алан Макдональд(англ.) бел.
Сцяг Ізраіля Ізраіль
Сцяг Іспаніі Іспанія
Сцяг Канады Канада
за піянерскія тэарэтычныя і эксперыментальныя працы па вітым двухслаёвым графену(руск.) бел..[5]

2020-я

Год Імя Краіна Абгрунтаванне
2021 Джорджыа Парызі Сцяг Італіі Італія за наватарскія адкрыцці ў неўпарадкаваных сістэмах, фізіцы элементарных часціц і статыстычнай фізіцы.[6]
2022 Анн Л’Юе
Пол Коркум
Ферэнц Краус
Сцяг Францыі Францыя/Сцяг Швецыі Швецыя
Сцяг Канады Канада
Сцяг Венгрыі Венгрыя/Сцяг Германіі Германія
за наватарскі ўклад у навуку аб звышхуткіх лазерах(руск.) бел. і атасекундную фізіку(англ.) бел..[7]

Зноскі

  1. Physicsworld.com: Wolf prize goes to particle theorists Архівавана 17 лютага 2012.
  2. 1 2 Harris, Margaret (November 2010). «Gongs away». Physics World (Bristol: Institute of Physics Publishing) 23 (11): 46-47….
  3. Basolo, F: «From Coello to Inorganic Chemistry: A Lifetime of Reactions», page 65, Springer, 2002
  4. Institute for Advanced Study — Wolf Prize 2012 Архівавана 22 студзеня 2012 года.
  5. Laureates 2020
  6. Laureate 2021
  7. Laureates 2022

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прэмія Вольфа
Катэгорыя·Прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай