wd wp Пошук:

Рыкарда Джаконі

Рыкарда Джаконі (італ.: Riccardo Giacconi; 6 кастрычніка 1931, Генуя, Італія — 9 снежня 2018) — амерыканскі фізік італьянскага паходжання, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2002). Атрымаў палову прэміі «за стварэнне рэнтгенаўскай астраноміі і вынаходства рэнтгенаўскага тэлескопа». Другую палову прэміі атрымалі Райманд Дэвіс і Масатосі Косіба «за стварэнне нейтрыннай астраноміі».

Біяграфія

Рыкарда Джаконі нарадзіўся ў сям’і Антоніа Джаконі — уладальніка невялікай фірмы і яго жонкі Эльзы Кані Джаконі — настаўніцы фізікі і матэматыкі. Калі Рыкарда Джаконі было восем гадоў, яго бацькі развяліся, і ён стаў жыць са сваёй маці ў Мілане. Пасля абароны дысертацыі ў 1954 г. у Міланскім універсітэце, ён атрымаў там месца асістэнта прафесара фізікі. У 1956 г. перайшоў працаваць ва ўніверсітэт штата Індыяна ў Блумінгтане і ў 1958 г. у Прынстанскі ўніверсітэт. З 1959 года працаваў у Амерыканскай карпарацыі па навуцы і тэхніцы (АКНТ) у Кембрыджы — кампаніі, створанай Бруна Росі з мэтай праводзіць даследаванні на дзяржаўныя сродкі. У 1966 г. быў прыняты ў савет дырэктараў фірмы і з 1969 г. стаў віцэ-прэзідэнтам.

У 1973 г. перайшоў на працу намесніка дырэктара ў аддзяленне астрафізікі высокіх энергій Гарвард-Смітсанаўскага астрафізічнага цэнтра ў Кембрыджы. З 1981 г. працуе дырэктарам навуковага інстытута касмічных тэлескопаў і прафесарам універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтымары. З 1991 г. па 1999 г. быў прафесарам фізікі і астраноміі ў Мілане. З 1993 г. па 1999 г. быў генеральным дырэктарам Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі ў Гархінгу пад Мюнхенам. У 1999 г. вярнуўся ў ЗША і з тых часоў з’яўляецца прэзідэнтам Аб’яднаных універсітэтаў Вашынгтона і прафесарам-даследчыкам ва ўніверсітэце імя Джонса Хопкінса ў Балтымары.

Рыкарда Джаконі жанаты на Мірэле Джаконі, якую ён ведаў са школьных гадоў і якая працавала ў МТІ перакладчыцай. У іх дзве дачкі — Джына і Ганна.

Зноскі

  1. Riccardo Giacconi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Riccardo Giacconi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128167173 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://www.esa.int/Our_Activities/Space_Science/Riccardo_Giacconi_1931_2018
  5. Riccardo Giacconi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. LIBRIS — 2004. Праверана 24 жніўня 2018.
  7. 1 2 3 4 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генуі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці астрафізікі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Фізікі Італіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе