wd wp Пошук:

Прутняк шарсцістакветкавы

Прутняк шарсцістакветкавы[3] (Kochia laniflora[4], або Bassia laniflora) — від кветкавых раслін з сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая расліна вышынёй 5-80 см. Сцябло кучарава-каротка-валасістае. Лісце лінейна-ніткападобнае або ніткападобнае, таўставатае, валасістае, у пазухах са скарочанымі аблісцвеннымі галінамі. Кветкі па 1-3 у клубочках, сабраных у перарывіста-доўгія коласападобныясуквецці. Калякветнік валасісты, пры плодзе на спінцы з крылападобным, няроўна-зубчастым прыдаткам[4]. Лісце 10-20 мм даўжынёй, сядзячае. Плады — дробныя сямянкі[5].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя поўначы і ў Заходне-Цэнтральнай і Цэнтральнай Азіі (Грузія, Азербайджан, Казахстан, Паўднёвая Сібір, Заходняя Манголія)[6][7][5].

Ва Украіне від расце на пясках, пясчаных стэпах, далінах рэк, у барах — на ўсёй тэрыторыі акрамя горных раёнаў[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 90.
  5. 1 2 botany.cz. (чэшск.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Аксамітнікавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак