У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пратон (значэнні).
Пратон (ад стар.-грэч.: πρώτος — «першы, асноўны») — стабільная элементарная часціца, ядро атама вадароду. З’яўляецца найлягчэйшым ферміённым адронам і ўваходзіць у групу барыёнаў.
Маса пратона
m
p
{\displaystyle m_{p}}
= 1,672614(14)
⋅
{\displaystyle \cdot }
10 −24 г (ці 938,27200 ± 0,00004 МэВ). Электрычны зарад пратона дадатны: e = +1,6021892
⋅
{\displaystyle \cdot }
10 −19 Кулон. Спін пратона ½. Разам з нейтронамі пратоны ўтвараюць атамныя ядры ўсіх хімічных элементаў.
Уяўленне пра пратон узнікла ў 1910-х гады як гіпотэза, паводле якой усе ядры атамаў складаюцца з ядраў атамаў вадароду. Паняцце пратон уведзена ў пачатку 1920-х гадоў Э. Рэзерфордам, які ў 1919—1920 гг. назіраў атамы атамаў вадароду, выбітыя α-выпраменьваннем з атамаў іншых элементаў[2].
Маса пратона, складае:
Магнітны момант пратона знаходзяць вымярэннем адносін рэзананснай частаты прэцэсіі магнітнага моманту пратона ў зададзеным аднародным магнітным полі і цыклатроннай частаты абарачэння пратона па кругавой арбіце ў тым самым полі. Ён роўны 2,792 847 344 63(82) ядзернага магнетона або 1,410 606 797 36(60)×10-26 Дж/Тл.
Пучкі паскораных пратонаў ужываюцца ў эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц (вывучэнне працэсаў рассейвання і атрыманне пучкоў іншых часціц), у медыцыне (пратонная тэрапія анкалагічных захворванняў)[3][4].