wd wp Пошук:

Пол Фромер

Пол Фромер (Paul R. Frommer) (нар. 1943, Нью-Ёрк) — прафесар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі (USC), лінгвіст. Раней ён з’яўляўся віца-прэзідэнтам, каардынатарам спецыяльных праектаў, стратэгічных планаў у «Бэнтлі Індастрыз», (Лос-Анджэлес, Каліфорнія). У 2005—2008 гадах займаў пасаду дырэктара цэнтра камунікатыўнага менаджмента школы бізнеса Маршала ў Паўднёвакаліфарнійскім універсітэце.

Захапленне лінгвістыкай

Фромер з ранняга ўзроста цікавіўся астраноміяй, астрафізікай, і матэматыкай. Ён скончыў Рочэстэрскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра мастацтваў па матэматыцы ў 1965 годзе. Пазней выкладаў англійскую мову і матэматыку ў Малайзіі (на малайскай мове) ад Корпуса Міра. Пачынаючы з гэтага моманта ён пачаў цікавіцца лінгвістыкай, абараніўшы доктарскую дысертацыю ў гэтай галіне ў USC (праца была прысвечана роэным аспектам персідскага сінтаксіса). адначасова з гэтым ён выкладаў англійскую мову ў Іране, дзе ўсягонапрацягу года да сярэдзіны 1970-ых вывучаў персідскую мовую Фромер выкладаў напрацягу некалькіх гадоў, але потым пачаў займацца бізнесам. У 1989 годзе Фромер напісаў сцэнарый да фільма «Крок у трэцяе вымярэнне». У 1996 годзе ён вярнуўся ў USC. У 1999 годзе ён напісаў у суаўтарстве кнігу “Погляд на мовы:даследванні па элементарнай лінгвістыцы” паміж 2005 і 2008 гадамі ён быў дырэктарам Цэнтра камунікатыўнага менеджмента Школы бізнеса Маршала.

Праца над «Аватарам»

Асноўная старонка: На’ві У 2009 годзе П. Фромер быў запрошаны Джэймсам Кэмеранам да распрацоўки сцэнарыя да новага фильма «Аватар».

Фромер прыдумаў мову для выдуманай расы іншапланяцян на’ві, жыхароў планеты Пандора. Ён пачаў працэс стварэння мовы з фанетыкі і фаналогіі. Потым ён распрацаваў марфалогію, сінтаксіс і лексіку. Кэмеран, паводле слоў Фромера жадаў, каб «мова атрымалася прыемнай для слуха, каб падабацца аўдыторыі».

Фромер як ён сам прызнаваўся, фарміраваў граматыку на’ві як перайманне палінезійскіх моў. Акрамя таго, ён увеў абруптыўныя зычныя, якія сустракаюцца ў каўказскіх, мунда мовах, і ў той жа час выключыў звонкія выбуховыя, характэрныя для большасці індаеўрапейскіх моў. Спецыфічным з’яўляецца строй прыдуманай ім мовы. Ён адносіцца да вельмі рэдкай разнавіднасці — трыпартыўнай ці трохчастнай[2]. Усе тры актанты (статыў, агенс і пацыенс) маркіруюцца трымя рознымі склонамі: намінатывам (дакладней: інтразівам), эргатывам і акузатывам адпаведна.

Кэмеран напісаў некалькі песень для сваго фільма, а Фроммер пераклаў іх на на’ві і трэніраваў англамоўных пяўцоў пры вымаўленні спецыфічных гукаў. Галасы пяўцоў не былі апрацаваны на кампьютары, так як Кэмеран жадаў, каб гэтыя галасы не гучалі механічна, а былі «жывымі».

Пасля поспеха фільма «Аватар» Фромер атрымаў шмат пісем ад паклоннікаў, якія патрабавалі, каб слоўнік новай мовы дапаўняўся і надалей, адчыняліся вэб-старонкі па яго вывучэнню і ўжыванню. У асяроддзі вывучаючых мову на’ві Пола Фромера звычайна называюць Karyu Pawl, што значыць Настаўнік Паул.

Зноскі

  1. https://wiki.learnnavi.org/Paul_Frommer Праверана 26 верасня 2017.
  2. асаблівасці склонавай сістэмы мовы на’ві

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Рочэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аватар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Стваральнікі і прапагандысты моў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў