wd wp Пошук:

Перагрузачны

Перагру́зачны[1] (трансліт.: Pierahruzačny, руск.: Перегрузочный) — пасёлак і чыгуначная станцыя ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 23 км на паўночны захад ад Буда-Кашалёва, 68 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны ў 1930-х гадах пры торфапрадпрыемстве «Беліцкае» і чыгуначнай станцыі «Перагрузачная». Сучасная назва прысвоена пасёлку Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 21 студзеня 1969 года.

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Будалюшаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ліпініцкі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных