wd wp Пошук:

Патагнаманічны сімптом

Патагнаманічны сімптом (ад стар.-грэч.: πάθος — «пакута, хвароба» і грэч.: γνώμωνικος — «апазнавальны»; «сімптом» — ад грэч.: σύμπτομα — «выпадак, прыкмета») — тэрмін, які выкарыстоўваюць пераважна ў клінічнай медыцыне, які азначае такую прыкмету, якая сустракаецца толькі пры пэўным захворванні і адназначна сведчыць пра яго наяўнасць, не дапускаючы іншых трактовак, г.зн. цалкам пацвярджае меркаванне пра наяўнасць толькі аднаго захворвання.

Але не ўсе патагнаманічныя сімптомы заўсёды прысутнічаюць ва ўсіх выпадках хваробы. Напрыклад, пры хваробе Лайма патагнаманічны сімптом — эрытэма па тыпу «бычынага вока», назіраецца толькі ў палове выпадкаў захворвання.

Часцей за ўсё патагнаманічныя сімптомы выяўляюцца пры інфекцыйных хваробах.

Часам патагнаманічнасць будзе толькі пры спалучэнні некалькіх сімптомаў, як, напрыклад, ранняя трыяда пры слупняку. Па-асобку складнікі трыяды могуць быць пры розных хваробах, але калі іх выяўляюць адначасова разам, то такое можа быць выключна пры слупняку.

Безумоўныя і ўмоўнапатагнаманічныя сімптомы

Патагнаманічны для хваробы Лайма сімптом — «бычынае вока».

Прыклады безумоўных патагнаманічных сімптомаў

Тыповы стрыдарозны кашаль пры кохліку ў дзіцяці з гіпатрафіяй.

Умоўна-патагнаманічныя сімптомы

Пра станоўчыя і адмоўныя патагнаманічныя сімптомы

Часам лічаць за неабходнасць вылучыць:

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Медыцынская дыягностыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Медыцынская тэрміналогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0