Слупня́к[3] (лац.: tetanus) — зааантрапанознае бактэрыяльнае вострае інфекцыйнае захворванне з кантактным механізмам перадачы ўзбуджальніка, якое характарызуецца паразай нервовай сістэмы і праяўляецца танічнай напругай шкілетнай мускулатуры і генералізованнымі курчамі. Хварэць могуць усе цеплакроўныя жывёлы, уключаючы чалавека. Хворы не заразны для навакольных.
Выклікаецца слупняковай палачкай, якую ў 1884 годзе адкрыў нямецкі ўрач А. Нікалаер[3].
Эпідэміялагічных мерапрыемстваў у ачагу хваробы не праводзяць. Імунітэт пасля хваробы не развіваецца. Выздараўленне пасля клінічнай формы слупнячнай інфекцыі не забяспечвае абароны ад новага захворвання. Невялікая колькасць слупнячнага таксіну, дастатковая для развіцця захворвання, не забяспечвае прадукцыю неабходных тытраў антыцелаў.