wd wp Пошук:

Сарданічная ўсмешка

Сарданічная ўсмешка

Сарданічная ўсмешка (лац.: risus sardonicus) — устойлівая грымаса, якая абумоўлена сутаргавым скарачэннем цягліц твару, вуглы рота пры гэтым адцягнуты ўніз і назад з утварэннем маршчын і складак скуры, бровы і крылы носа ўзнятыя, сківіцы моцна сціснутыя. Складваецца ўражанне, што чалавек адначасова і плача, і смяецца, часам параўноўваюць са злосным выскалам. Хворы самастойна не можа паслабіць цягліцы.

Узнікае як клінічны сімптом пры слупняку. Прычынай ўзнікнення сімптому з’яўляецца тэтанаспазмін(руск.) бел. — адзін са складовых кампанентаў таксіну Clostridium tetani, узбуджальніка слупняка.

Акрамя таго, сарданічная ўсмешка можа ўзнікаць пры атручванні стрыхнінам(укр.) бел., які таксама скажае мышачную інервацыю(руск.) бел..

У сваім творы «Знак чатырох» Артур Конан Дойл выкарыстоўвае гэты тэрмін для апісання змяненняў твару забітага Барталам’ю Шолта.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Інфекцыйныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека