wd wp Пошук:

Парэчкі альпійскія

Парэ́чкі альпійскія[3], Парэчкі светлыя[4] (Ribes alpinum) — від раслін сямейства агрэставых.

Батанічнае апісанне

Прамастаячы густы куст. Расце да 2 м вышынёй і да 1,5 м у шырыню. Кара спачатку гладкая, светла-шэрая, з часам становіцца карычневай і трэскаецца. Лісце пальчатае. Верхняя частка лісця цёмна-зялёнага колеру з валасінкамі, ніжняя частка — светла-зялёная. Расліны двухдомныя (мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах). Кветкі сабраны ў групы ля аснавання лісця, мужчынскія суквецці даўжэй жаночых. Асобныя кветкі маленькія, зелянява-белыя. Плод — ягада чырвонага колеру, без смаку.

Арэал

Радзіма — цэнтральная і паўночная Еўропа ад Фінляндыі і Нарвегіі на поўдзень у Альпах і Пірэнэях. На поўдні арэала сустракаецца высока ў гарах. Рэдка сустракаецца ў Заходняй Еўропе і Вялікабрытаніі.

Таксанамія

Від Парэчкі альпійскія ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від Парэчкі альпійскія
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     семейство Агрэставыя   род
Парэчкі
   
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 150 відаў
   

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Ribes lucidum
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Ягады
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Парэчкі
Катэгорыя·Лекавыя расліны