wd wp Пошук:

Паліна Васілеўна Дружына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дружына. Паліна Васілеўна Дружына (у дзявоцтве Галачэва; 1 чэрвеня 1927, в. Палоева, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — жнівень 2000[2]) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія

Скончыла ў 1955 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Віцінга). З 1955 года салістка Беларускай філармоніі, у 1957—1983 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.

Творчасць

Валодае моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш блізкія ёй ролі лірыка-драматычнага плана. Сярод партый у нацыянальных операх: Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), у класічных — Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любаша, Любава («Царская нявеста[ru]» і «Садко[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Графіня і Паліна, Княгіня («Пікавая дама», «Чарадзейка[ru]» П. Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Амнерыс, Ульрыка, Азучэна («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж. Вердзі), Лаура і Сляпая («Джаконда[ru]» А. Панк’елі[ru]). У канцэртным рэпертуары творы бел. кампазітараў, кампазітараў-класікаў, бел. нар. песні.

Сям’я

Была ў шлюбе са спеваком Міхаілам Дружынам, з якім мела сына Аляксандра, які працаваў на тэхнічных пасадах у Тэатры музычнай камедыі[3].

Зноскі

  1. Дружына Паліна Васільеўна - Беларусь у асобах i падзеях
  2. Ад Паліны да «Паўлінкі» № 13 (831) 29.03.2008 — 04.04.2008 г
  3. ЛЕТАЮЩИЙ ПЕВЕЦ: МИХАИЛУ ДРУЖИНЕ — 90 ЛЕТ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 10 жніўня
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных