wd wp Пошук:

Палыгорскіт

Палыгорскіт або атапульгіт - гэта гліністы мінерал, сілікат магнію і алюмінію з хімічнай формулай (Mg,Al)2Si4O10(OH)·4H2O. Лічыцца адной з разнавіднасцяў фулеравай зямлі, уваходзіць, нароўні з мантмарыланітам, у склад бентанітавых глін. Палыгорскіт быў упершыню апісаны ў 1862 годзе для Палыгорскага радовішча на рацэ Папоўка (Сярэдні Урал, Пермскі край, Расія) . Сінонім атапульгіт паходзіць ад назвы амерыканскага горада Атапульгус (паўднева-заходняя частка штата Джорджыя, ЗША), дзе мінерал здабываецца адкрытым спосабам.

Палыгорскіт выкарыстоўваецца як:

Радовішчы

Палыгорскітавыя радовішчы вядомы ва Украіне (радовішчы каля Корасценя, Сімферопаля, Чаркас), ЗША, Францыі, Іспаніі, Славакіі (радовішча Ловінобаня), Расіі (Ловазерскі масіў ў Мурманскай вобласці, Мягразерскіае радовішча ў Карэліі, Дальнегорскае радовішча у Прыморскім краі), некаторых краінах Афрыкі.

Літаратура

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мінералы магнію
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Гліна
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)