Мантмарыланіт (англ. montmorillonite) — мінерал класа сілікатаў, гідратаваны сілікат натрыю, кальцыя, алюмінію, магнію (Na,Ca)0.33(Al,Mg)2(Si4O10)(OH)2·nH2O. Калій, жалеза і іншыя катыёны з’яўляюцца звычайнымі заменнікамі, і дакладныя іх суадносіны ў мінерале змяняюцца ў залежнасці ад радовішча. Назву мінерал атрымаў у гонар Манмарыёнскага радовішча ў Францыі, дзе ўпершыню быў знойдзены ў 1847 годзе.
У радовішчах мантмарыланіт, які адносіцца да падгруппы смекцітаў, часта сустракаецца ў сумесі з мускавітам, а таксама хларытам, ілітам, кукеітам, каалінітам і іншымі гліністымі мінераламі.
Мантмарыланіт з’яўляецца тыповым прадуктам выветрывання алюмасілікатаў. Ён з’яўляецца асноўным кампанентам бентаніту (утвараецца пры выветрыванні вулканічных туфаў), прысутнічае ў шматлікіх ападкавых пародах. Найбольш буйныя радовішчы знаходзяцца ў Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Украіне, Францыі, Германіі, ЗША.
Дзякуючы сваім высокім адсарбцыйным уласцівасцям, мантмарыланіт выкарыстоўваецца ў нафтавай, тэкстыльнай, папяровай і мылаварнай прамысловасці як кампанент адбельваючых і сукнавальных глін. Мадыфікаваны мантмарыланіт выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка ў наступных галінах: