wd wp Пошук:

Павой агарожны

Павой агарожны[3] (Calystegia sepium) — від шматгадовых травяністых раслін роду Calystegia сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).

Назва

Павой агарожны, павітуха[4], бярозка, уюнок[5][6][7].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Плады і насенне. Тулузскі музеум

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцеблы да 2-3 м даўжынёй, слабыя, кучаравыя, голыя. Лісце голае, чарашковае, шырокае, трохкутнае або трохкутна-яйкападобнае, ля аснавання сэрцападобнае або сэрцападобна-стрэлападобнае, завостранае або вострае.

Кветканосы даўжэй лісця; прыкветкі ланцэтныя, яйкападобныя або шырокаяйкападобныя, ля аснавання сэрцападобныя, на верхавіне вострыя, радзей тупыя або круглявыя, 1,5—2,5(3) см даўжынёй. Чашалісцікі некалькі карацей прыкветкаў, яйкападобныя або яйкападобна-ланцэтныя, вострыя. Вяночак (3,5)4-6 см даўжынёй, белы або светла-ружовы. Тычынкі значна карацей вяночка; ніткі іх у ніжняй частцы пашыраны і пасаджаны сасочкападобнымі валасінкамі.

Плодкаробачка, каля 1 см даўжынёй, круглявая, з кароткім вострым канцом.

Сінаніміка

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Бярозкавыя