wd wp Пошук:

Павел Сяргеевіч Пласконны

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Пласконны (нар. 29 студзеня 1985, Бялынічы) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2006—2012). У цяперашні час працуе трэнерам у дублі салігорскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», за які згуляў усяго адзін матч у аснове (у Кубку). У 2005 годзе стаў іграком салігорскага «Шахцёра», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005. У 2008 годзе гуляў у Грэцыі, пасля вярнуўся ў Беларусь.

У снежні 2011 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». У сезоне 2012 і першай палове 2013 года быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, а ўлетку 2013 года страціў месца ў стартавым складзе. Як вынік, па заканчэнні сезона 2013 пакінуў мінскі клуб.

У студзені 2014 года стаў іграком казахстанскага клуба «Атырау»[3]. У красавіку 2014 года прыняў грамадзянства Казахстана[4]. У студзені 2015 года пакінуў «Атырау» па заканчэнні кантракта[5].

У лютым 2015 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Віцебскам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[6]. Быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў віцяблян, але ўжо ў маі 2015 года пакінуў клуб па сямейных абставінах[7].

У чэрвені 2015 года праходзіў прагляд у літоўскім клубе «Судува», але ў выніку не папоўніў яго склад[8]. Пазней стаў трэніравацца разам з «Белшынай» і дамовіўся аб падпісанні кантракта[9]. 17 ліпеня дэбютаваў у складзе бабруйскай каманды ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса». У далейшым замацаваўся ў аснове бабруйчан, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы.

У студзені 2016 года папоўніў склад дэбютанат беларускай Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Гарадзея»[10]. У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з «цукровымі»[11]. У сезоне 2017 заставаўся іграком стартавага складу. Сезон 2018 таксама пачынаў у аснове, аднак са жніўня страціў месца ў складзе і стаў выступаць за дубль.

У студзені 2019 года, пакінуўшы «Гарадзею», адправіўся на прагляд у ерэванскі «Арарат»[12], які скончыўся беспаспяхова. У лютым 2019 года стаў іграком мінскага НФК[13]. У маі 2019 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера Аляксея Кучука, пакінуў каманду ўслед за ім[14].

У верасні 2019 года стала вядома, што Пласконны прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[15].

Міжнародная кар’ера

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Трэнерская кар’ера

Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць трэнерам з юнацкімі камандамі салігорскага «Шахцёра». У лютым 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля гарнякоў[16].

Дасягненні

Зноскі

  1. Pavel Plaskonnyi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Plaskonny // FBref.com
  3. Футбол. Михаил Афанасьев, Дмитрий Пархачев и Павел Пласконный заключили контракты с “Атырау”
  4. Павел Пласконный стал казахстанцем
  5. Афанасьев и Пласконный покинули «Атырау»
  6. Павел Пласконный заключил контракт с “Витебском”
  7. Павел Пласконный расторг контракт с “Витебском”
  8. Павел Пласконный не перейдет в “Судуву”
  9. Павел Пласконный договорился с “Белшиной”
  10. “Городея” подписала Пласконного и продлила контракт с Антоном Сарокой
  11. Тупчий и Пласконный продлили контракты с “Городеей”
  12. Александр Глеб продлил контракт с БАТЭ на год
  13. Пласконный будет играть за НФК
  14. Пласконный покинул НФК
  15. Источник: Пласконный завершил карьеру
  16. Игорь Горелов: о подготовке дубля к сезону, тренерском штабе и разнице поколений

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялынічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Атырау
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Паніёніяс
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск