wd wp Пошук:

Павел Сямёнавіч Маразенка

Павел Сямёнавіч Маразе́нка (руск.: Павел Семёнович Морозе́нко, укр.: Павло Семенович Морозенко; 5 ліпеня 1939 — 14 ліпеня 1991) — савецкі акцёр

тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР.

Біяграфія

Нарадзіўся 5 ліпеня 1939 года у невялікім украінскім мястэчку Сняжное Данецкай вобласці.

У 1960 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны інстытут тэатра, кіно і тэлебачання імя Івана Карпенка-Карага. У гэтым жа годзе дэбютаваў у кіно выканаў галоўную мужчынскую ролю (галоўную жаночую ролю выканала актрыса Людміла Гурчанка) у фільме рэжысёра Уладзіміра Дзенісенкі(укр.) бел. «Раман і Франчэска»(руск.) бел.. У 1967 годзе Павел Маразенка зняўся у адной з галоўных роляў у культавым фільме рэжысёра Уладзіміра Матыля «Жэня, Жэнечка і «Кацюша»(руск.) бел.. У 1970 годзе супрацоўнічаў з кінастудыяй «Беларусьфільм» зняўшыся у фільме рэжысёра Іосіфа Шульмана(руск.) бел. «Неспадзяваная каханне».

Працаваў у Кіеўскім тэатры імя Івана Франка, у Мікалаеўскім тэатры імя Валерыя Чкалава, у Растоўскім драматычным тэатры імя Максіма Горкага, Кіеўскім театры драмы і камедыі на Левым беразе Дняпра і Маскоўскім тэатры імя Уладзіміра Маякоўскага. Быў членам саюза кінематаграфістаў і саюза тэатральных дзеячаў Украінскай ССР.

Акрамя тэатральных работ прымаў актыўны ўдзел у агучванні на рускую мову савецкіх і замежных фільмаў на Кіеўскай кінастудыі імя Аляксандра Довженкі (з найбольш вядомых работ агучванне акцёра Гойка Міціча у нямецкім фільме «Браты па крыві»).

Павел Маразенка трагічна загінуў (патануў у рацэ Дон) 14 ліпеня 1991 года на тэрыторыі Растоўскай вобласці.

Фільмаграфія

Агучванне

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры Украіны
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Украіны
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай