wd wp Пошук:

Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белахвосцік. Валянцін Сяргеевіч Белахвосцік (6 верасня 1934, в. Багушэвічы, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 10 чэрвеня 2003) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1994).

Біяграфія

Скончыў у 1958 годзе студыю Беларускага тэатра імя Я. Купалы, у 1965 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. З 1958 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.

Творчасць

Яго мастацтва адметнае напоўненасцю і каларытнасцю вобразаў пры лаканізме вонкавых выразных сродкаў. Сярод роляў: Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зуеў («Апошні шанц» В. Быкава), Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Дугін («Радавыя» А. Дударава), Бялугін («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Урыя Шэлі («Што той салдат, што гэты[ru]» Б. Брэхта).

Здымаецца ў кіно: «Рудабельская рэспубліка», «На ростанях», «Воўчая зграя», «Чорная бяроза», «Трэцяга не дадзена» і інш.

Удзельнічае ў тэлевізійных («Па шчасце, па сонца» паводле твораў Я. Купалы і інш.) і радыёпастаноўках (за ролі ў спектаклях «Хамуціус» паводле А. Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я. Коласа; Дзяржаўная прэмія БССР 1989).

Сям’я

У шлюбе з канцэртмайстрам Вольгай Глебаўнай Глебавай, дачкой Глеба Глебава, меў дзвюх дачок — Зою і Надзею[1].

Зноскі

  1. Прыцягненне тэатра. Купалаўская дынастыя Глебавых — Белахвосцікаў — Гарцуевых працягваецца.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе