wd wp Пошук:

Павел Мікалаевіч Буйневіч

Павел Мікалаевіч Буйневіч (15 кастрычніка 1912, в. Новыя Грамыкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 14 сакавіка 1995, Гомель) — старшына Чырвонай Арміі, удзельнік Польскага паходу РСЧА, савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія

Даваенны перыяд

Павел Буйневіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў чатыры класы школы і курсы трактарыстаў, пасля чаго працаваў механізатарам Закружскаой машынна-трактарнай станцыі. У 1934 годзе Буйневіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, дзе стаў камандзірам аддзялення ў кавалерыйскім палку. Браў удзел у Польскім паходзе РСЧА і савецка-фінскай вайне. Пасля заканчэння апошняй Буйневіч быў звольнены ў запас і вярнуўся на радзіму, дзе працаваў трактарыстам[2].

Вялікая Айчынная вайна

У першы ж дзень вайны Буйневіч добраахвотна прыйшоў у ваенны камісарыят і быў накіраваны ў асобны зенітны дывізіён СПА, дзе стаў спачатку вылічальнікам, затым камандзірам арудзія. Удзельнічаў у абароне Гомеля[1]. За перыяд з 22 чэрвеня па 10 жніўня 1941 года дывізіён Буйневіча збіў 42 самалёты праціўніка і затрымаў 20 разведчыкаў, закінутых з парашутамі. 11 жніўня дывізіён быў пагружаны на чыгуначныя платформы для прыкрыцця ваенных эшалонаў, якія рухаліся да Арла. У ходзе выканання гэтай баявой задачы дывізіён збіў яшчэ 30 варожых самалётаў.

У пачатку кастрычнік 1941 г. Буйневіч у складзе свайго падраздзялення трапіў у акружэнне ў Вяземскім катле Заходняга фронту. Па загадзе камандавання арудзія былі знішчаныя, а асабісты склад дывізіёна прарваўся ў лес у Бранскай вобласці. Буйневіч увайшоў у партызанскую групу з 42 чалавек, якія прарваліся з акружэння. Калі група аб’ядналася з іншым партызанскім атрадам, Буйневіч быў прызначаны камандзірам аддзялення партызанскага атрада имя Д. М. Пажарскага[1]. Буйневіч прымаў удзел у разгроме нямецкіх карных экспедыцый, гарнізонаў у населеных пунктах. 27 верасня 1943 года ў раёне сяла Ачоса-Рудня Бранскай вобласці партызаны атрада Буйневіча аб’ядналіся з Чырвонай Арміяй. Буйневіч удзельнічаў у вызваленні Беларускай ССР, у тым ліку сваіх родных месцаў, вызваленні Рагачова, Карасценя, Сарнаў, Століна, Пінска[1], Варшавы, узяцці Берліна. Неаднаразова пасылаўся ў разведку, дастаўляў каштоўных «языкоў». Да студзеня 1945 года сяржант Павел Буйневіч камандаваў арудзіем 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас Вісла-Одэрскай аперацыі[2].

14 студзеня 1945 на поўдзень ад Варшавы, калі надыходзілі савецкія часткі патрапілі пад масіраваны варожы агонь, разлік Буйневіча выкаціў арудзіе на прамую наводку і знішчыў пяць агнявых кропак праціўніка. Калі пяхота паднялася ў атаку і пайшла ў наступ, артылерысты кацілі арудзіе, расстрэльваючы ва ўпор агнявыя кропкі. 16 студзеня ў ходзе прарыву абароны праціўніка Буйневіч знішчыў 8 агнявых кропак, 10 станковых кулямётаў і 45 варожых салдат і афіцэраў[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Павел Буйневіч быў ганараваны высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 7206[2].

За гады вайны Буйневіч быў чатыры разы паранены.

Пасляваенны перыяд

Пасля заканчэння вайны ў 1945 Буйневічы быў дэмабілізаваны і вярнуўся на радзіму. У 1948 годзе ён быў у трэці раз прызваны ў войска, дзе служыў да 1967 года. Быў звольнены ў запас у званні старшыны. З 1967[1] працаваў старшынёй свайго роднага калгаса, затым пражываў у Гомелі, працаваў у абласным аддзеле «Ахова». Памёр 14 сакавіка 1995 года, пахаваны ў горадзе Ветцы Гомельскай вобласці[2].

Узнагароды і памяць

Быў таксама ўзнагароджаны дзвюма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і адным — 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, Славы 3-й ступені, а таксама пятнаццаццю медалямі. Ганаровы грамадзянін Веткі. На доме, дзе ў Гомелі жыў Буйневіч, ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць аб ім[2]. Усталяваны помнік на алее выбітных ураджэнцаў Веткаўскага раёна на цэнтральнай плошчы г. Ветка.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Буйневич Павел Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 Павел Мікалаевіч Буйневіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ветцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Артылерысты Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі