wd wp Пошук:

Павел Маркелавіч Куманёў

Павел Маркелавіч Куманёў (19171943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Павел Куманёў нарадзіўся 17 лютага 1917 года ў сяле Андрэеўка (цяпер — Бальшэігнатаўскі раён Мардовіі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу. У 1939 годзе Куманёў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях савецка-фінскай вайны. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў Маскоўскае пяхотнае вучылішча[1].

Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Павел Куманёў камандаваў стралковым узводам 237-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. 27 верасня 1943 года ўзвод Куманева пераправіўся праз Днепр у раёне сяла Мысы Рыпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе, што садзейнічала паспяховай пераправе асноўных сіл палка. 29 лістапада 1943 года Куманёў асабіста знішчыў варожы кулямётны разлік і адкрыў па ворагу агонь з захопленага кулямёта, знішчыўшы 28 салдат і афіцэраў, але і сам загінуў. Пахаваны ў вёсцы Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі лейтэнант Павел Куманёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Куманёв Павел Маркелович(руск.) . AZ Library. Праверана 14 лістапада 2013.(руск.)
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мардовіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ардатаўскім павеце (Сімбірская губерня)