wd wp Пошук:

Павел Віталевіч Забелін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Забелін. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Забелін (нар. 30 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана», з 2011 года выступаў за дубль клуба. У сезоне 2013 замацаваўся ў рэзервовай камандзе, стаў капітанам дубля. У 2014 годзе ўжо стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы супраць «Дняпра», выйшаўшы на замену на 83-й хвіліне.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Забелін, была пераведзена ў асноўны склад. 4 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Нёман» (у браму БАТЭ ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі, выніковы лік 1:2). У сезоне 2015 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Баранавічам»[3], а ў ліпені таго ж года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[4]. У складзе «Граніта» стаў іграком асновы, у матчы апошняга тура забіў гол у браму «Белшыны» ўдарам з 35 метраў, аднак гэта на дапамагло мікашэвіцкаму клубу захаваць месца ў элітным дывізіёне. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[5].

У студзені 2017 года распачаў перадсезонную падрыхтоўку з «Нёманам», з якім у лютым падпісаў новы трохгадовы кантракт[6]. Аднак, у сакавіку зноў далучыўся да «Граніта»[7]. У «Граніце» ў сезоне 2017 быў трывалым іграком асновы, з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду дэбютанту Вышэйшай лігі — клубу «Смалявічы»[8], аднак ужо праз два тыдні арэнднае пагадненне было разарвана[9]. Пазней праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клуб не здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе, і паўабаронца вярнуўся ў «Нёман», у складзе якога пачаў сезон 2018. Гуляў пераважна за дубль, з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру дублёраў, у асноўнай камандзе правёў 9 матчаў у чэмпіянаце і 2 у Кубку Беларусі. У сезоне 2019 стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе, у канцы сезона стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» да канца 2020 года[10]. У сезоне 2020 замацаваўся ў асноўным складзе, забіў 7 галоў, чым дапамог гродзенцам заняць пятае месца ў чэмпіянаце.

У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[11]. Аднак, у пачатку сезона 2021 не выхадзіў на поле і ў сакавіку вярнуўся ў «Нёман» на правах арэнды[12], дзе зноў стаў іграком асновы. У ліпені 2021 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёмане»[13] і неўзабаве адправіўся ва ўзбекскі «Андыжан»[14], дзе замацаваўся ў аснове, але не выратаваў каманду ад вылету з Суперлігі.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[15] і пачаў разам з камандай рыхтавацца да новага сезона.

Міжнародная кар’ера

15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльНёманБеларусь110
2012дубльНёманБеларусь51
2013дубльНёманБеларусь328
2014Д1НёманБеларусь40
2015Д1НёманБеларусь210
2016 (1)Д2БаранавічыБеларусь134
2016 (2)Д1ГранітБеларусь141
2017Д2ГранітБеларусь3012
2018Д1НёманБеларусь90
2019Д1НёманБеларусь170
2020Д1НёманБеларусь287
2021 (пач.)Д1ШахцёрБеларусь00
2021 (1)Д1НёманБеларусь142
2021 (2)Д1АндыжанУзбекістан143

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].

Зноскі

  1. Pavel Tsabelin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/pavel_zabelin/
  3. “Барановичи” арендовали у “Немана” Павла Забелина
  4. Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с “Гранитом”
  5. У 19 игроков “Немана” истекли контакты
  6. Забелин подписал 3-летний контракт с «Неманом»
  7. «Гранит» начал подготовку к сезону в первой лиге лишь на этой неделе
  8. “Неман” отдал Забелина в аренду “Смолевичам”
  9. “Неман” отдал Шишлова и Бетеню в аренду, прекращена аренда Забелина в “Смолевичи”
  10. “Неман” продлил контракт с Забелиным
  11. “Шахтер” объявил о подписании Забелина
  12. “Неман” объявил об аренде у “Шахтера” Забелина
  13. “Шахтер” отозвал Забелина из аренды в “Немане”
  14. Забелин, Совпель и Владислав Васильев перешли в узбекский “Андижан”
  15. Кадровые новости
  16. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Андыжан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск