wd wp Пошук:

Павел Антонавіч Гарошак

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарошак.

Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча Гарошчак[1][2]) (19251994) — савецкі ваенны дзеяч[3]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). Падпалкоўнік[4] запасу.

Біяграфія

Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча — Гарошчык) нарадзіўся 10 чэрвеня 1925 года ў вёсцы Нованікалаеўка(руск.) бел. Стэрлітамакскага кантона(руск.) бел. Башкірскай АССР РСФСР СССР (цяпер вёска Фёдараўскага раёна Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы ў суседняй вёсцы Пакроўцы(руск.) бел.. У верасні 1941 года П. А. Гарошак паступіў у Стэрлітамакскую фельчарскую школу, з другога курсу якой ў 1943 годзе быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Фёдараўскім райваенкаматам Башкірскай АССР і накіраваны на курсы кулямётчыкаў у Рыжскае пяхотнае вучылішча, якое знаходзілася ў эвакуацыі ў Стэрлітамаке.

У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі радавы П. А. Гарошак з верасня 1943 года на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку ў складзе 1-га мотастралковага батальёна 69-й механізаванай брыгады(руск.) бел. 9-га механізаванага корпуса(руск.) бел. 3-й гвардзейскай танкавай арміі(руск.) бел. Варонежскага[3] (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-га Украінскага) фронту[3]. Удзельнік бітвы за Дняпро. 22 верасня 1943 года перадавыя часткі 69-й брыгады выйшлі да Дняпра і на падручных сродках фарсіравалі раку ў раёне вёскі Зарубінцы(руск.) бел.[5] Канеўскага раёна(руск.) бел. Чаркаскай вобласці Украінскай ССР і занялі плацдарм на правым беразе. У перадавой групе быў і радавы Гарошак. Да сямі гадзін раніцы фарсіраваў Дняпро ўвесь 1-ы мотастралковы батальён. Немцы паспрабавалі ліквідаваць плацдарм, кінуўшы ў бой вялікую колькасць пяхоты, танкі і авіяцыю. Але да чатырох гадзін вечара ўсе атакі праціўніка, былі адбітыя. У ходзе бою быў цяжка паранены санінструктар батальёну. Павел Антонавіч застаўся адзіным на плацдарме медыкам і таму быў пераведзены ў санітары(руск.) бел.. За шэсць гадзін баявых дзеянняў радавы Гарошак аказаў дапамогу 26 байцам і камандзірам, вынес з зоны абстрэлу 32 параненых салдата са зброяй[3]. Калі абстаноўка патрабавала, радавы Гарошак браўся за аўтамат, знішчыўшы за час бою 9 нямецкіх салдат.

Магіла Гарошка на Чыжоўскіх могілках Мінска

У наступным Павел Антонавіч удзельнічаў у баях на Букрынскім плацдарме(руск.) бел. і ў вызваленні сёлаў Грыгарыўка(руск.) бел. і Малы Букрын. У кастрычніку 1943 года 69-я механізаваная брыгада была ўтойліва перакінутая на Люцежскі плацдарм(руск.) бел. і прымала ўдзел у Кіеўскай наступальнай аперацыі(руск.) бел.. 17 лістапада 1943 года указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР чырвонаармейцу Гарошку Паўлу Антонавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Па патрабаванні батальённага ваенурача радавы П. А. Гарошак так і застаўся санітарам. У гэтай пасадзе ён удзельнічаў і ў Кіеўскай абарончай аперацыі(руск.) бел.. У канцы снежня 1943 года Паўла Антонавіча адкамандзіравалі на вучобу ў Саратаўскае танкавае вучылішча(руск.) бел., якое ён скончыў у 1945 годзе.

Пасля вайны малодшы лейтэнант П. А. Гарошак яшчэ год служыў у бранятанкавых і механізаваных войсках(руск.) бел.. У 1946 годзе ён звольніўся ў запас[3]. Жыў у горадзе-героі Мінску. У 1951 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут[3]. Працаваў у міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР, затым у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У Сеціве часта сустракаецца інфармацыя, што перад выхадам на пенсію падпалкоўнік запасу П. А. Гарошак займаў пасаду міністра юстыцыі БССР, але гэты факт з’яўляецца шырока распаўсюджанай памылкай[6]. 19 кастрычніка 1994 года Павел Антонавіч памёр. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках горада Мінска Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Биография П.А. Горошека в собрании биографий(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012.
  2. Представление к ордену Красной Звезды. ЦАМО ф. 33, оп. 686044, д. 1108(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012.
  3. 1 2 3 4 5 6 Горошек Павел Антонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.
  4. На момант прысваення звання Героя Савецкага Саюза — чырвонаармеец.
  5. Цяпер затоплена Канеўскім вадасховішчам.
  6. История в лицах Архівавана 16 лютага 2020. (руск.)
  7. Указ Президиума Верховного Совета СССР у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ЦАМА, ф. 33, воп. 682525, спр. 67, л. 1)
  8. Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ЦАМА, ф. 33, воп. 682525/793756, спр. 69/11, л. 1/490, 491)

Літаратура

Дакументы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Міністры юстыцыі БССР