wd wp Пошук:

Павел Андрэевіч Дудчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дудчык. Павел Андрэевіч Дудчык (12 ліпеня 1918, вёска Казённыя Паршні, Аршанскі раён — 17 красавіка 1994) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1938 г. У 1942 г. скончыў Бранскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1950 г. — Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу.

У Вялікую Айчынную вайну з мая 1942 г. на Калінінскім, Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах. Вызначыўся ў баях пад горадам Ліепая і за вёску Берзі (сучасны Добэльскі край, Латвія) у снежні 1944 г.: артылерыйская батарэя пад камандаваннем капітана Дудчыка за 6 гадзін адбіла 11 варожых контратак, знішчыла каля 200 гітлераўцаў, падбіла 8 танкаў і прымусіла ворага адступіць. Герой Савецкага Саюза (29.06.1945 г.).

Да 1959 г. у Савецкай Арміі, палкоўнік. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны на Мінскім аўтазаводзе[1]. Памёр і пахаваны ў Мінску.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Павел Андрэевіч Дудчык на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 17 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі