У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ротмістраў. Павел Аляксеевіч Ротмістраў (23 ліпеня (6 ліпеня) 1901, в. Скаварова , Цвярская вобласць, Расія — 6 красавіка 1982, Масква, Расія) — галоўны маршал бранятанкавых войск (1944[2]), Герой Савецкага Саюза (1965). Доктар ваенных навук (1956), прафесар (1958).
У Чырвонай Арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны (1918—1920), савецка-фінскай (1939—1940) войнаў. Скончыў Ваеннаю Акадэмію імя Фрунзе ў 1931 годзе, акадэмію Генштаба ў 1953 годзе.
У Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся на Заходнем, Паўночна-Заходнем, Калінінскім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Пад час Беларускай аперацыі (1944) 5-я танкавая армія на чале з П. А. Ротмістравым удзельнічала ў вызваленні Барысава, Мінска.
Пасля вайны на камандных пасадах у арміі, на выкладчыцкай рабоце.
Аўтар кніг «Час і танкі», «Танкі на вайне».
У мікрараёне Шабаны (Заводскі раён) яго імем названа вуліца.