wd wp Пошук:

Павел Ігаравіч Баскакаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баскакаў. Павел Баскакаў (нар. 28 лістапада 1991) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у склад барысаўскага БАТЭ, дзе гуляў за дубль. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў слонімскім «Камунальніку», а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе «Віцебска». У верасні 2011 года пакінуў віцебскі клуб і зноў апынуўся ў «Камунальніку».

Пачынаючы з сезона 2012 стаў выступаць у Першай лізе за «Смаргонь». Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў аснове. У сезоне 2014 ужо быў адным з найлепшых у складзе смаргонцаў, прыняў удзел у 29 матчах чэмпіянату з 30 і дапамог «Смаргоні» заняць высокае чацвёртае месца.

У лютым 2015 года перайшоў у «Граніт», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[2]. У складзе «Граніта» стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену. У сакавіку 2016 года пакінуў Мікашэвічы[3] і далучыўся да мінскага «Промня». У пачатку 2017 года пакінуў сталічную каманду, а ўлетку далучыўся да «Узды».

У пачатку 2018 года трапіў у заяўку «Крумкачоў» на сезон 2018, які каманда пачала ў Другой лізе пасля таго, як не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе. Па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[4]. У першай палове 2019 года звычайна выхадзіў у стартавым складзе, а пазней стаў у асноўным зрэдку выхадзіць на замену. У студзені 2020 года пакінуў НФК[5].

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.

У ліпені 2021 года далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана».

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2009дубльБАТЭ253
2010Д2Камунальнік251
2011 (1)Д1Віцебск50
2011 (2)Д3Камунальнік131
2012Д2Смаргонь152
2013Д2Смаргонь231
2014Д2Смаргонь294
2015Д1Граніт50
2016Д2Прамень193
2017 (2)Д3Узда50
2018Д3Крумкачы268
2019Д2НФК193
2020Д2Хваля111

Зноскі

  1. Pavel Baskakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Гранит” заключил контракты с Каршакевичем и Баскаковым
  3. Голяткин на просмотре в “Граните”, Кашкавал и Антонюк не подошли клубу
  4. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты
  5. НФК расстался с Баскаковым
  6. Дмитрий Градобоев и Павел Баскаков подписали контракты с “Волной”
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Узда
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кронан Стоўбцы
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лістапада
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск