.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баскакаў. Павел Баскакаў (нар. 28 лістапада 1991) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», пазней трапіў у склад барысаўскага БАТЭ, дзе гуляў за дубль. Сезон 2010 правёў у арэндзе ў слонімскім «Камунальніку», а на наступны год дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў складзе «Віцебска». У верасні 2011 года пакінуў віцебскі клуб і зноў апынуўся ў «Камунальніку».
Пачынаючы з сезона 2012 стаў выступаць у Першай лізе за «Смаргонь». Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў аснове. У сезоне 2014 ужо быў адным з найлепшых у складзе смаргонцаў, прыняў удзел у 29 матчах чэмпіянату з 30 і дапамог «Смаргоні» заняць высокае чацвёртае месца.
У лютым 2015 года перайшоў у «Граніт», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[2]. У складзе «Граніта» стаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену. У сакавіку 2016 года пакінуў Мікашэвічы[3] і далучыўся да мінскага «Промня». У пачатку 2017 года пакінуў сталічную каманду, а ўлетку далучыўся да «Узды».
У пачатку 2018 года трапіў у заяўку «Крумкачоў» на сезон 2018, які каманда пачала ў Другой лізе пасля таго, як не была дапушчана да ўдзелу ў Вышэйшай лізе. Па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам, які змяніў афіцыйную назву на НФК[4]. У першай палове 2019 года звычайна выхадзіў у стартавым складзе, а пазней стаў у асноўным зрэдку выхадзіць на замену. У студзені 2020 года пакінуў НФК[5].
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з пінскай «Хваляй»[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2020.
У ліпені 2021 года далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | БАТЭ | ![]() | 25 | 3 |
2010 | Д2 | Камунальнік | ![]() | 25 | 1 |
2011 (1) | Д1 | Віцебск | ![]() | 5 | 0 |
2011 (2) | Д3 | Камунальнік | ![]() | 13 | 1 |
2012 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 15 | 2 |
2013 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 23 | 1 |
2014 | Д2 | Смаргонь | ![]() | 29 | 4 |
2015 | Д1 | Граніт | ![]() | 5 | 0 |
2016 | Д2 | Прамень | ![]() | 19 | 3 |
2017 (2) | Д3 | Узда | ![]() | 5 | 0 |
2018 | Д3 | Крумкачы | ![]() | 26 | 8 |
2019 | Д2 | НФК | ![]() | 19 | 3 |
2020 | Д2 | Хваля | ![]() | 11 | 1 |