wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Рубіс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рубіс.

Павел Іванавіч Ру́біс[1] (7 лютага 1923, Расонскі раён, Віцебская вобласць — 10 красавіка 1996) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір разліку кулямётнай роты 417-га стралковага палка 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, сяржант.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лютага 1923 года ў вёсцы Мікуленкі Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. У перыяд часовай акупацыі варожымі войскамі тэрыторыі Беларусі Павел Рубіс быў партызанам у Расонскай партызанскай брыгадзе імя Сталіна.

У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 года.

Курсант вучэбнай роты 156-й стралковай дывізіі Павел Рубіс ў баі за вёску Філіпенкі, размешчаную ў трох дзясятках кіламетрах на паўночны захад ад горада Віцебска, 26 снежня 1943 г. знішчыў больш за дзесяць праціўнікаў.

Загадам па 156-й стралковай дывізіі ад 27 снежня 1943 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях курсант вучэбнай роты Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

Камандзір разліку кулямётнай роты роты 417-га стралковага палка сяржант Павел Рубіс ў раёне вёскі Пазолі, размешчанай у шаснаццаці кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Елгава, пры фарсіраванні ракі Ліелупе, прыкрываючы агнём кулямёта пераправу, 14 верасня 1944 года вывеў са строю два варожыя кулямёты з разлікамі.

Загадам па 43-й арміі ад 12 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

Камандзір кулямётнага разліку Павел Рубіс пры наступе на чыгуначную платформу «Клаўс-Пусен», размешчаную на поўнач ад горада Мемель — літоўскі горад Клайпеда, 13 студзеня 1945 знішчыў 130 праціўнікаў і варожы станковы кулямёт разам з разлікам. Быў кантужаны, але не пакінуў поле бою, працягваў адбіваць контратакі ворага да падыходу падмацавання.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].

У 1947 годзе старшына Рубіс П. І. дэмабілізаваны. Жыў у гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці. У 1954 годзе скончыў Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Член КПСС з 1975 года. Працаваў трактарыстам у Расонскім лясгасе. Памёр 10 красавіка 1996 года.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[2].

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 Павел Іванавіч Рубіс на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расонскім раёне
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лютага
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы