Оскара Лутс (эст.: Oskar Luts; 7 студзеня 1887, , с. Каарэперэ, Йыгевамаа, Эстонія — 23 сакавіка 1953, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і драматург. Народны пісьменнік Эстоніі (1945).
Оскар Лутс паходзіў з сям’і сярэдняга класа, цэнтральная Эстонія, у той час Лівоніі (Расійская імперыя). Вучыўся ў сельскай школе Янкула ў 1894 годзе. У 1899—1902 гг. вучыўся ў Тартускім рэальным вучылішчы. У 1903 годзе Лутс пачаў працаваць вучнем аптэкара ў Тарту і Нарве. Пасля праходжання іспыту, паступіў на працу ў Таліне (1903). Падчас яго ваеннай службы ў Санкт-Пецярбургу (1909—1911) працаваў таксама ў аптэцы.
Працягнуў гэтую працу ў Тарту, калі вучыўся ў 1911—1912 гадах вучобы ў Юр’еўскім універсітэце. Працаваў ваенным фармацэўтам у Віцебску.
Оскар Лутс быў першым эстонскім пісьменнікам, які атрымаў званне народны пісьменнік Эстонскай ССР (1945).
Оскара Лутс пахаваны на могілках Ропка-Там.
Некаторыя вуліцы і ўстановы Эстоніі названы ў гонар Оскара Лутса.
Друкаваўся з 1907 года. У сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Качан капусты», «Паўнверэ», «Камерсанты» (усе 1913) намаляваў каларытныя народныя характары. Рэалістычна-гумарыстычныя замалёўкі правінцыяльнага жыцця школьнікаў у трылогіі «Вясна» (ч. 1—2, 1912—1913), «Лета» (ч. 1—2, 1918—1919), «Вяселле Таотса» (1921), карціны жыцця гарадскіх ускраін у трагікамічна-гратэскавых аповесцях «Жыццё Андраса» (1923), «Будныя дні» (1924), «На задворках» (1933). Творы адметныя займальнасцю, дынамічнасцю сюжэта, псіхалагізмам, выразнасцю вобразаў. Аўтар успамінаў (т. 1—13, 1930—1941); «Старыя сцежкі» (1930), «Зімовыя дарогі», «Праз вецер і ваду» (абедзве 1931) і інш., фельетонаў.
На беларускую мову асобныя творы Лутса пераклаў А. Кудравец.