wd wp Пошук:

Опера-балет

Адна з першых опер-балетаў — «Галантная Еўропа(руск.) бел.» А. Кампра(руск.) бел., ліст з выдання 1698 года, Парыж

Опера-балет (фр.: opera-ballet) — музычна-тэатральны жанр, у якім дзеянне раскрываецца сродкамі вакальнага і харэаграфічнага мастацтваў. Танцы ў оперы-балеце альбо служаць фонам дзеяння, суправаджаючы вакальныя эпізоды, альбо ўтвараюць самастайныя сцэны, якія дапаўняюць і развіваюць дзеянне вакальных эпізодаў. Спевы і танцы ў оперы-балеце раўнапраўныя, хоць у асобных канкрэтных творах можа быць перавага ў той ці іншы бок.

Гісторыя

Склаўся ў Францыі на мяжы 1718 ст. Яе вытокі ў прыдворным балеце(руск.) бел. 16 стагоддзя, камедыях-балетах, створаных Ж. Б. Люлі разам з Мальерам і інш.

Оперы-балеты вылучаюцца маляўнічасцю і дэкаратыўнасцю.

Звычайна ўключаюць пралог і 3-4 карціны, сюжэтна амаль не звязаныя, падпарадкаваныя толькі агульнай ідэі твора, у іх танцы чаргуюцца з рэчытатывамі, арыямі, ансамблямі і іншымі опернымі формамі. У адрозненне ад прыдворных балетаў і лірычных трагедый з алегарычнымі і міфалагічнымі сюжэтамі ў операх-балетах часта ўвасоблены вобразы рэальных асоб. У операх-балетах 1718 стагоддзя пераважаў дывертысментны пачатак.

Найбольш яскравыя ўзоры опер-балетаў створаны А. Кампра(руск.) бел.Галантная Еўропа(руск.) бел.», 1697; «Венецыянскі карнавал(руск.) бел.», 1699), Ж. Ф. РамоГалантная Індыя(руск.) бел.», 1735; «Святкаванні Гебы(англ.) бел.», 1739, і інш.).

У 19 — 20 стст. опера-балет не атрымала значнага распаўсюджвання. М. М. Фокін паставіў у выглядзе оперы-балета «Залатога пеўніка(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава (1914, Рускі балет Дзягілева(руск.) бел.). Сярод іншых твораў 19 — 20 ст.: «Перамога Вакха» А. Даргамыжскага (1848), «Млада» М. Рымскага-Корсакава (1890), «Снежная каралева» М. Раўхвергера(руск.) бел. (1965), «Тэатр цудаў» Х. В. Хенцэ (1948, 2-я рэд. 1965), «Давід Сасунскі» Э. Аганесяна(руск.) бел. (1976), «Вій» В. Губарэнкі(руск.) бел. (1980).

На Беларусі оперы-балеты ставіліся ў прыватнаўласніцкіх тэатрах сярэдзіны 18 стагоддзя, у т.л. «Шчаслівае няшчасце» Ф. У. Радзівіл у Нясвіжскім тэатры Радзівілаў (1752).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жанры оперы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Тэрміналогія ў балеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула