1805 г. — Сенат Расійскай імперыі прыняў пастанову аб заснаванні ў Нежыне гімназіі вышэйшых навук князя Безбародка.
1806 г. — Міністр народнай адукацыі падаў на разгляд Галоўнага ўпраўлення вучэльняў план будаўніцтва гімназіі.
1815 г. — Граф В. Г. Кушалёў-Безбародка падарыў гімназіі бібліятэку, каля 1900 тамоў.
1820 г. — Нежынская гімназія вышэйшых навук, агульнаадукацыйная, 6 гадоў навучання. Давала шырокую гуманітарную адукацыю дзецям дваран і духавенства.
1832 г. — у сувязі са «Справай аб вальнадумстве» былі звольнены прагрэсіўна настроеныя прафесары, а гімназія ператворана ў Фізіка-матэматычны ліцэй, 3 гады навучання.
1835 г. — зарадзіўся аматарскі тэатр — першы сярод вышэйшых навучальных устаноў Левабярэжнай Украіны.
1840 г. — юрыдычны ліцэй, 3 гады навучання.
1875 г. — гісторыка-філалагічны інстытут князя Безбародка.
1909 г. — на тэрыторыі інстытута усталяваны бюст Мікалая Гогаля.
1918 г. — Гетман П. Скарападскі зацвердзіў прыняты закон аб абвяшчэнні гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародка ў Нежыне Дзяржаўнай вышэйшай школай Украіны.
1920 г. — Інстытут народнай адукацыі.
1934 г. — педагагічны інстытут.
1939 г. — Нежынскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. В. Гогаля.
1998 г. — Кабінет Міністраў Украіны прыняў распараджэнне аб стварэнні Нежынскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Мікалая Гогаля.
2004 г. — Нежынскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Мікалая Гогаля.