wd wp Пошук:

Нусі-Бураха

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Ну́сі-Бура́ха (мал. Nosy Boraha) або востраў Сен-Мары́ (франц. Île Sainte-Marie) - востраў у Індыйскім акіяне ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Мадагаскара. Уваходзіць у склад малагасійскай правінцыі Туамасіна. Прыкладная плошча - 176 км²[1]. Насельніцтва - 16325 (2001 г.).

Геаграфія

Востраў Нусі-Бураха выцягнуты на 60 км у даўжыню ўздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Мадагаскара, ад якога аддзелены пралівам (прыкладна 6 км). Шырыня - каля 5 - 10 км. Уздоўж часткі ўзбярэжжа цягнецца каралавы рыф.

Клімат трапічны пасатны. Востраў падвержаны ўздзеянню цыклонаў.

Для вострава характэрная багатая трапічная флора. Сучасная фаўна нагадвае мадагаскарскую. На сушы жывуць лемуры, мноства птушак, чарапахі. У праліве паміж Нусі-Бураха і Мадагаскарам размножваюцца гарбатыя кіты.

Гісторыя

Адкрыты ў 1506 г. партугальскімі маракамі і названы ў гонар Святой Марыі. Да таго часу, востраў ужо меў малагасійскае насельніцтва і быў вядомы арабскім вандроўнікам як востраў Ібрагіма, адкуль і пайшла сучасная малагасійская назва “Нусі-Бураха”.

У кан. XVII - XVIII стст. з заняпадам пірацкага промыслу ў Карыбскім моры частка капёраў і буканьераў перабралася на востраў Нусі-Бураха. Гэтаму спрыяла тое, што ён знаходзіўся не далёка ад галоўнага гандлёвага шляха паміж Індыяй і Еўропай. Праліў паміж востравам і Мадагаскарам забяспечваў бяснеку ад ваяўнічых продкаў бецымісарака.

Ужо ў 1700 г. востраў быў месцам жыцця некалькі тысяч піратаў, у асноўным французаў і брытанцаў. Частыя шлюбы паміж еўрапейцамі і малагасійцамі прывялі да з’яўлення мяшанцаў-занамалата. Фармальна востраў знаходзіўся пад кіраваннем каралёў занамалата, якія таксама валодалі часткай узбярэжжа Мадагаскара. Традыцыйна яны падтрымлівалі Францыю.

У 1754 г. каралева Бэцці выйшла замуж за французскага авантурыста, якому перадала востраў у якасці пасагу. Той перадаў яго Францыі. У кан. XIX ст. французы выкарыстоўвалі Нусі-Бураха як адну з ваенных баз для заваявання Мадагаскара.

У 1958 г. востраў быў абвешчаны часткай незалежнага Мадагаскара.

Эканоміка

Галоўныя галіны эканомікі - сельская гаспадарка (вырошчванне ванілі, кавы і эфіра-алейных культур), лоў рыбы, суднаходства. У апошнія дзесяццігоддзі важнае месца займае турызм.

Асаблівасці культуры

Прыкладна дзве траціны насельніцтва вострава да сёй пары складаюць занамалата, нашчадкі еўрапейцаў і малагасійцаў. Для іх характэрныя валоданне своеасаблівымі французскай і малагасійскай гаворкамі, спалучэнне еўрапейскіх і малагасійскіх традыцый у паўседзённай культуры. Так, занамалата падобна астатнім малагасійцам шануюць культ продкаў, вядуць традыцыйную сялянскую гаспадарку, але арганізуюць еўрапейскія святы, праводзяць карнавалы і баі быкоў. Многія тубыльцы адначасова маюць грамадзянства Мадагаскара і Францыі.

Зноскі

  1. Кулик С. Когда духи отступают. - М.: Мысль, 1981. С. 58

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Афрыкі
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Мадагаскара