wd wp Пошук:

Новы Макрэц

Но́вы Макрэ́ц[1] (трансліт.: Novy Makrec, руск.: Новый Мокрец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Брагін — Лоеў.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з захаду далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У канцы XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Новамакрэцкага сельсавета Лоеўскога, з 4 жніўня 1929 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Малейкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных