wd wp Пошук:

Навапольцы

Навапо́льцы[1] (трансліт.: Navapoĺcy, руск.: Новопольцы) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішнявецкага сельсавета.

На рацэ Гавязнянцы, левым прытоку Нёмана.

Гісторыя

Вёска Гавязна (Говенса) вядома прынамсі з 1430-х гадоў, калі яе трымаў Сямён, сын Клаўкі (Клавъковъ с(ы)нъ Семенец). Пасля гібелі Клаўкі (1440) маёнтак у Сямёна аданялі і 2 “чалавекі” з Гавязна нададзены З’яловічам пра якіх нічога не вядома. Пазней Гавязна ўладанні слуцкіх князёў Алелькавічаў. Магчыма, з капыльска-слуцкіх уладанняў яно і было вылучана Сямёну, калі з 1433 года кн. Алелька Уладзіміравіч разам з сям’ёю быў у зняволенні.[2]

У 1588 годзе кн. Ян Сямён Алелькавіч прадаў маёнтак Мікалаю Радзівілу Сіротку. У 1590 годзе Сіротка аддаў Гавязна нясвіжскім бенедыкцінкам.

У XVIII ст. паблізу вёскі заснавана аднайменнае мястэчка Гавязна (з 1964 года Вішнявец).[3]

30 ліпеня 1964 года вёска Гавезна была перайменавана ў вёску Навапольцы[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Ліцкевіч, 2013, с. 52-53.
  3. Ліцкевіч, 2013, с. 52.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вішнявецкі сельсавет